Главная / Новости / Новости района
05.07.2021

День независимости и освобождения от немецко-фашистских захватчиков праздновала Островетчина


IMG_7098.JPG

Урачыстыя мерапрыемствы на Астравеччынне, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачаліся са святочнага мітынгу, які адбыўся каля помніка савецкім воінам і партызанам.
Словы “суверэнітэт” і “свабода” ў Год народнага адзінства маюць асаблівы сэнс. Напэўна, беларусы, больш чым іншыя народы, разумеюць кошт міру і незалежнасці, таму і цэняць гэта. Па традыцыі, мітынг пачаўся з выканання Дзяржаўнага гімну, які астаўчане і госці горада праспявалі разам.

IMG_7082.JPG

IMG_7047.JPG

IMG_7057.JPG

IMG_7042.JPG

– Віншую ўсіх з вялікім святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-гадавінай вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам – яно аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы, барацьбе народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасці і самавызначэнне. У летапісе Беларусі не было больш жорсткай бітвы, чым Вялікая Айчынная вайна, не было больш значнага подзвігу, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага і выратаваў чалавецтва ад нацызму, – адзначыў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін.

У пасляваенны час беларусы адрадзілі сваю краіну, за гады суверэнітэта наша рэспубліка стала самастойнай дзяржавай з высокаразвітай сацыяльна-арыентаванай эканомікай, з трывалымі прававымі асновамі – і мы павінны перадаць Беларусь свабоднай і прыгожай будучым пакаленням. 
За гады незалежнасці шлях станаўлення прайшоў і Астравец. І сёння астраўчане ўносяць вялікі ўклад у захаванне традыцый нашай краіны, у яе магутнасць і працвітанне.
Пацвярджэнне таму ўзнагароды, якія былі ўручаны падчас мітынгу. Так, дзяржаўнай узнагародай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені адзначаны старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Андрэй Рагавенка, пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручана філіялу “Аўтамабільны парк №4” ААТ “Гроднааўтатранс”, такое ж пасведчанне з прысуджэннем звання “Чалавек года Гродзеншчыны” атрымаў галоўны ўрач Астравецкай ЦРКБ Уладзімір Мажэйка.

IMG_7136.JPG

IMG_7247.JPG

IMG_7148.JPG

IMG_7141.JPG

З галоўным святам нашай краіны астраўчан павіншаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла
– Сёння Дзень Незалежнасці адзначае суверэнная, унітарная, сацыяльна-прававая краіна з гордай назвай Рэспубліка Беларусь. Гэтыя асноўныя канстытуцыйныя каштоўнасці на працягу мінулага года падвяргаліся выпрабаванням. Прэзідэнт, парламент і ўрад краіны робяць усё магчымае, каб захаваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай рэспублікі. На вясенняй сесіі парламента для рашэння гэтых стратэгічых задач прыняты пакет дакументаў. Сёння ў ранг найважнейшых узведзены адзінства народа, адданасць сваім мэтам і вера ў правільнасць выбранага шляху. 

IMG_7061.JPG

Прывітальны адрас астраўчанам і гасцям горада накіраваў і віцэ-прэзідэнт, дырэктар праекта па будаўніцтву Беларускай АЭС Віталь Палянін.
– Дзень Незалежнасці – свята гордасці за гераічнае мінулае свайго народа, любові да сваёй краіны і людзей. Жадаю моцнага здароўя, здабыткаў, жыццёвых сіл пры дасягненні мэт у імя моцнай і квітнеючай Беларусі, – адзначыў Віталь Палянін
Традыцыйныя акцыя БРСМ “Кветкі Вялікай Перамогі”, хвіліна маўчання ў памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, салютныя залпы, ускладзеныя кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам – астраўчане, як і ўся Беларусь, помняць і перададуць гэтую памяць маладому пакаленню.

IMG_7022.JPG

IMG_7094.JPG

IMG_7173.JPG

IMG_7182.JPG

IMG_7199.JPG

IMG_7221.JPG



З першых вуснаў

Сям’я Лагун, Дзмітрый, Вікторыя, Ульяна і Ілля:
Дзмітрый: – На гэта свята мы заўсёды прыходзім усёй сям’ёй. Хочацца, каб з дзяцінства сын і дачка далучаліся да нашых традыцый. Дзякуй нашым дзедам, якія заваявалі для нас мірнае неба. Ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, і цяпер мы павінны зберагаць памяць аб мінулай трагедыі і перадаць яе дзецям. У цяперашні час, калі нас давяць санкцыямі, хочуць раскалоць наш народ, гэта вельмі важна. Але я ўпэўнены, што гэта ім не ўдасца, бо мы – адзіны народ. 
Вікторыя: – На Дзень Незалежнасці і ўвогуле на ўсе святы мы прыходзім штогод. І нам, і дзецям вельмі падабаецца. Іллю хутка будзе год, Ульяне – чатыры. І дзеці з задавальненнем ва ўсім удзельнічаюць. Мы – за нашу Беларусь! 

Сцяпан Ціток:

IMG_7239.JPG

– Мой бацька прайшоў усю вайну. У Вялікую Айчынную памерлі мае брат і дзве сястры. Таму я ведаю, што вайна – гэта боль і гора. А Дзень Незалежнасці – гэта чыстае мірнае неба. На свята прыйшоў з унукамі, таму што я нясу за іх адказнасць і хачу, каб яны жылі ў нашай прыгожай, квітнеючай краіне пад мірным небам.

Алена Севасцьян, дырэктар гімназіі №1:
– Сёння вельмі важны дзень. Незалежнасць – гэта адчуванне міру, спакою, шчасця жыць у вольнай краіне. І гэта мы павінны захаваць. На мой погляд, патрыятызм трэба прывіваць на сваім прыкладзе, сваім удзелам у сумесных справах, якія паказваюць, што дарослыя берагуць тыя каштоўнасці, якія мы хочам перадаць дзецям. Калі яны бачаць гэта на прыкладзе сваёй сям’і, дарослых, тады гэтыя каштоўнасці становяцца іх патрэбай.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич