Главная / Новости / Новости района
31.03.2020

Дорога в планах

Жыхары вёсак Быстрыца, Петраполь, Жарнэлі, Пад­ва­рышкі, Навасады, Даўнарышкі звярнуліся  ў райвыканкам з просьбай  заасфальтаваць участак ад рытанскай дарогі да Жарнэляў. Вяскоўцы таксама спыталі пра магчымасць адкрыцця ў гэтай вёсцы магазіна.


Адказ на калектыўны зварот жыхароў вёсак даў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко:

– У апошні час у Астравецкі раённы выканаўчы камітэт даволі часта паступаюць прапановы ад жыхароў розных насе­леных пунктаў раёна аб асфальтаванні дарог і вуліц. Трэба заўважыць, што падставы для гэтага сапраўды ёсць.  Дажджлівае надвор’е, інтэнсіўны рух аўтатранспарту, у тым ліку вялікагрузнага, прыводзіць да разбурэння жвіровага дарожнага палатна – і без дапамогі  дарожных службаў тут не абысціся. 


Работнікі выканкама, аб’яз­джа­ю­чы сельскагаспадарчыя палеткі, аб’екты сацыяль­нага і выт­ворчага прызначэння раё­на,  могуць асабіста ацаніць фак­тычнае становішча дарог.   

Участак, пра які ідзе размова ў звароце, абслугоўвае ДРБУ-159. Асфальтаванне дарог адносіцца да капітальнага рамонту, што  патрабуе праектна-каштарыснай дакументацыі і значных грашовых сродкаў. Работы фі­нан­­суюцца і выконваюцца на падставе Дзяржаўнай праграмы па развіцці і абслугоўванні аўтамабільных дарог на 2021-2025 гады, якая  зацверджана Гродзенскім абласным выка­наў­чым камітэтам.

Рашэнне аб уключэнні дарогі ў планы рамонту прымаецца з улікам яе фактычнага стану, інтэнсіўнасці аўтамабільнага руху, колькасці насельніцтва і  наяўнасці вытворчых прад­прыем­­стваў. У адпаведнасці з  ран­жы­раваным спісам гэтай праграмы на 2021-2025 гады запла­наваны бягучы рамонт дарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі 11,266-12,346 км, а таксама капітальны ра­­монт гэтай дарогі 2,038-6,892 км, бягучы рамонт аўтадарогі Н-6220 Некрашуны-Рытань-Літвя­ны да аўтадарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі 1,052-2,751 км.

Сумесна з прадстаўнікамі да­рож­­най службы і Варнянскага сель­­выканкама праведзены аб’­езд аўта­дарог. Неабходныя ме­ра­­прыемствы па бягучаму аб­слу­­­гоў­ванню дарожнай сеткі пра­водзяцца  ДРБУ-159 у адпа­вед­­нас­ці з тэхнічным рэгламентам.

Прычына праблемы функцыя­навання стацыянарнай ганд­­лё­вай кропкі ў вёсцы Быстрыца, як ужо паведамлялася раней, крыецца ў  недахо­пе кадраў у Астравецкім філіяле Гро­дзенскага абласнога спа­жыў­таварыства.

Райвыканкам вядзе перамовы з прадпрымальнікамі і прад­стаўнікамі буйных гандлёвых сетак аб развіцці гандлю ў  сельскай мясцовасці. Аднак пакуль  пытанне застаецца адкрытым.  

Забяспечваць жыхароў Быс­т­рыцы прадуктамі і тава­ра­мі паў­сядзённага попыту будуць, як і раней, аўта­лаўкі адпаведнасці з са­цыяль­­­нымі стандартамі, пра­ду­­гле­джа­нымі для сельскай мяс­цо­вас­ці.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.