Главная / Новости / Новости района
28.06.2021

На Островетчине прошел праздник "Диалог наций"

Упершыню свята “Дыялог нацый” на Астравеччыне прайшло ў 2019-ым. У гэтым годзе добрая традыцыя адрадзілася, тым больш, што сёлета Рымдзюнскі клуб адзначае 20-годдзе.

Адкрыццё новай экспазіцыі ў музейным пакоі “Куточак старажытнага мясцовага побыту гервяцкага краю”, духмяны чай з мясцовых траў і прысмакі ад удзельнікаў аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры “Жыльвіціс”, рымдзюнскі мёд, выставы народных майстроў і рамеснікаў з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці – сапраўдны творчы вернісаж раскінуўся ў фае аддзела культуры і вольнага часу.

IMG_6468.jpg

IMG_6460.jpg

IMG_6462.jpg

IMG_6476.jpg

Павіншавалі віноўнікаў свята намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко, загадчык сектара культуры Вольга Баяровіч, намеснік старшыні КСУП “Гервяты” па ідэалагічнай рабоце Алена Сцефановіч, старшыня раённага аддзела грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Раткевіч, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання літоўцаў “Віцязь” Уладзімір Бублевіч і іншыя.

IMG_6499.jpg

Цудоўным дапаўненнем свята сталі выступленні лепшых артыстаў і калектываў Астравеччыны, а таксама музычныя нумары ад “Натхнення” – творчага калектыва навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава.

IMG_6548.jpg

IMG_6545.jpg

IMG_6528.jpg

IMG_6523.jpg

…Беларуская, руская, літоўская мовы гучалі ў гэты дзень. Свята “Дыялог нацый” – яскравае пацверджанне, што на Астравеччыне, як і на Беларусі, у згодзе і павазе да традыцый, культуры і веры шмат гадоў у адзінстве і еднасці жывуць беларусы, літоўцы, рускія, палякі і іншыя нацыянальнасці.

IMG_6465.jpg

IMG_6461.jpg

Больш падрабязна чытайце ў адным з нумароў газеты.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


 
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич