Главная / Новости / Новости района
17.08.2021

О выборе и преданности профессии рассказал Дмитрий Богуславский


З ліпеня ваенным камісарам ваеннага камісарыяту Астравецкага раёна прызначаны Дзмітрый Багуслаўскі. Хоць ён і паходзіць з іншай мясцовасці, але для астравецкіх прызыўнікоў, ды і, наогул, жыхароў, даўно стаў сваім, бо служыць тут больш за 10 гадоў. 

Чым быў абумоўлены выбар прафесіі і што галоўнае для ваеннага – аб гэтым і не толькі ў інтэрв’ю з Дзмітрыем Багуслаўскім.

1.jpg

– Раскажыце пра сябе: дзе нарадзіліся, вучыліся і як трапілі ў Астравец?

– Родам з Ашмян. Вучыўся ў сярэдняй школе №1, пасля яе заканчэння паступіў у Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж – зараз гэта акадэмія авіяцыі. У 2006 годзе прызвалі на ваенную службу афіцэраў, якую праходзіў у адной з воінскіх часцей ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. А ў снежні 2008 года мяне накіравалі на службу ў ваенкамат Астравецкага раёна. Спачатку быў начальнікам аддзялення па прызыву, якое пасля стала групай прызыву на ваенную службу. У 2018-м прызначаны на пасаду намесніка, а з нядаўняга часу – ваеннага камісара. За гэты час скончыў Беларускі інсты­тут правазнаўства. Жанаты, вы­хоўваю сына. 

– Ці былі сумненні ў выбары прафесіі? 

– Не, ніколі. Я раз і назаўсёды вырашыў, што хачу быць ваенна­служачым, і калі сказаў аб гэтым бацькам, яны мяне падтрымалі. У радні ваенных не было, але мой класны кіраўнік Ян Фларыянавіч Мешкель, свет­лая яму памяць, быў ваенна­служачым у адстаўцы. Ён выкладаў у нас дапрызыўную падрыхтоўку, расказваў пра ўласную службу, прыводзіў прыклады з практыкі, тым самым прывіваючы любоў да Радзімы, – і рабіў гэта настолькі ўмела і цікава, што не захапіцца было немагчыма. У выніку я злавіў сябе на думцы, што таксама хачу быць ваенным. 

– Амаль 10 гадоў вы ўзна­чаль­валі групу па прызыву і пабачылі не адно пакаленне юнакоў, якія рыхтаваліся прайсці школу мужнасці, – што асабліва запомнілася з таго часу? 

– Служба ў групе прызыву – гэта перш за ўсё работа з моладдзю і іх бацькамі, якім падрабязна тлумачацца ўсе нюансы прызыўной кампаніі. Гэта цікава і вельмі адказна адначасова, бо, адпраўляючы ў войска, ты ў некаторай ступені вызначаеш лёс прызыўніка. Найбольш запомніліся і нават здзівілі выпадкі, калі юнакі, якія ўсякімі спосабамі шукалі альтэрнатыву службе, пасля дэмабілізацыі прыходзілі і казалі: «Прабачце, што я так сябе паводзіў падчас прызыву. Вы накіравалі мяне ў добрую часць, дзе я многаму навучыўся і стаў чалавекам. Дзякуй за гэта!» Армія сапраўды мяняе людзей.  

 

– Пачаўся асенні прызыў – якія мерапрыемствы запланаваны ў гэты перыяд?

– Прызыўная кампанія пра­ходзіць як звычайна: зараз ідзе абвестка маладых людзей аб яўцы ў ваенкамат – яны атрымаюць павесткі. Затым іх чакае медыцынскі агляд. Пасля адбу­дзецца пасяджэнне камісіі, дзе будзе вырашана, хто з пры­зыўнікоў пойдзе служыць зараз, хто атрымае адтэрміноўку ці будзе залічаны ў запас. 

– Што параіце юнакам, якія шукаюць выйсце, каб не служыць?

– Калі няма праблем са зда­роўем, пайсці ў армію давя­дзецца ўсё роўна. Навошта адклад­­ваць? Дарэчы, нагадаю, што ўхіленне ад службы пагра­жае крымінальнай справай. Такім чынам адказнасці не пазбегнуць нікому.

– Як адпачываеце і дзе чэрпаеце энергію?

– Адпачынак, хобі, аднаўленне сіл – усё гэта час, праведзены з сям’ёй. І няважна, падарожжа гэта ў экзатычную краіну ці сумесны прагляд фільма, галоў­нае – быць разам.   

Коратка:
– Тэатр пачынаецца з вешалкі. А з чаго пачынаецца армія?
– З дысцыпліны і парадку.
– Што галоўнае для ваеннага?
– Адданасць Радзіме і надзейны тыл. 
– Настрой і планы на новай пасадзе?
– Настрой баявы і пазітыўны, а планы – заваяваць павагу і рухацца наперад. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


 
Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич