Главная / Новости / Новости района
12.05.2021

Островчане завоевали 8 наград во II Международном фестивале искусств “Вёска FEST - 2021"

Астраўчане заіскрылі талентам на ІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Вёска FEST - 2021”.

Фестываль запрашаў да ўдзелу юных талентаў краін СНД і Еўрасаюза і праходзіў у завочным і вочным фарматах.

У КАДРЫ

Каб прыняць завочны ўдзел у конкурсах, дастаткова было зняць фота работ альбо відэа выступлення.

Так, у намінацыі “Экалагічная мода” лаўрэатам ІІІ ступені сталі малышы, якія займаюцца ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, – яны прадставілі калекцыю адзення з другаснай сыравіны ECO-FASHION.

Амаль усе прызавыя прыступкі ў намінацыі “Тэатр моды” занялі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі: калекцыя “Кветкавая сімфонія” атрымала дыплом лаўрэата І ступені, “Васільковая мара” – лаўрэата ІІ ступені, “Эка Kids” – Дыплом ІІ ступені, а Galaxy city атрымала Гран-пры конкурсу.

tLm4bdIl8DA.jpg









НА СЦЭНЕ

Выдатна прадэманстравалі вакальнае майстэрства салісткі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’я Арцем’ева і Ангеліна Доўкша – лаўрэаты І і ІІІ ступеняў адпаведна.

WNBF1aIzJa8.jpg

























Сталі лаўрэатамі ІІІ ступені і танцоры харэаграфічнага калектыву “Эўрыка”.

w-YBRof-gR0.jpg
















Віншуем дзяцей і іх педагогаў!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.