Главная / Новости / Новости района
27.07.2021

Планерка в райисполкоме: про урожай и крыши многоэтажек


Каб захаваць ураджай – трэба працаваць удвая хутчэй.

Такім быў лейтматыў чарговай планёркі ў райвыканаме з удзелам старшыні Ігара Шалудзіна.

Надвор’е не дапаможа

На наступным тыдні прагназуюцца дажджы, што вымушае змяніць тактыку ўборачной кампаніі.

– З-за неўстойлівага надвор’я, калі то пячэ, то залівае, ураджай жадае быць лепшым, аднак маем тое, што маем – і збожжа трэба абмалаціць без страт, – адзначыў старшыня райвыканкама. –  Па народных прыкметах, у бліжэйшыя дні вячэрняй расы быць не павінна, таму, каб хутчэй закончыць жніво, варта павялічыць працоўны дзень. Будзе складана ўсім, але гэта часовая нязручнасць. Галоўнае – паспець.

Зменлівае надвор’е дрэнна ўплывае і на якасць рапсу, таму і на яго ўборцы нельга зніжаць абароты.

Важным застаецца падрыхтоўка зерня і адпраўка яго на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Хоць у раёне ўжо нарыхтаваны 101% кармоў ад плану суадносна з 1 жніўнем мінулага года, корманарыхтоўка таксама працягваецца.

На парадку дня аграрыяў і азімая сяўба. У трох КСУПах раёна да падрыхтоўкі глебы яшчэ не прыступілі. Каб пачаць, трэба ўбраць з палёў салому – усё ўзаемазвязана.

– Заканчваецца месяц – час плаціць зарплату. На гэта звяртаю ўвагу ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Чалавек працуе – павінен атрымаць за гэта грошы ў час і па заслугах, – падвёў вынік Ігар Шалудзін.

Праверка паказала – і даказала

Падчас уборачнай кампаніі рэйдавыя групы праводзяць маніторынгі стану тэхнікі на палях, мехдвароў, зернесушылак.

Так, на мінулым тыдні, у тым ліку ў выхадныя, супрацоўнікі РАУС пабывалі на двух зернекомплексах і мехдвары КСУП “Міхалішкі” і адзначылі недахоп, які характэрны для ўсіх гаспадарак: дыспетчарская і тэхніка на мехдвары бывае без нагляду, ключы вадзіцелі пакідаюць у транспарце – тэрыторыя мехдвара адкрыта для сваіх і чужых.

Са станоўчага: усе працаўнікі знаходзілся на рабочых месцах у добрым настроі – работа спорылася. Адзначыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дмітрый Місюк добрую падрыхтоўку да ўборкі саўгаса “Падольскі”. 

МІЖ ТЫМ…

На мінулым тыдні падчас жніва ў раёне:

– 1 механізатар затрыманы за знаходжанне за рулём у нецвярозым стане – прычым ранкам, адразу пасля прахаджэння медагляду;

– 4 вадзіцелі атрымалі папарэджанні за перавозку зерня, якое не было ўкрыта тэнтам;

– устаноўлены 1 факт крадзяжу трыцікале сельгасаўцам.

АДНЫМ СКАЗАМ

– На “прамую лінію” з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Бычко патэлеванавала 4 чалавекі – усе званкі тычылся стану аўтадарог на Спондаўшчыне. Пытанне будзе вырашацца з выездам на месца прадстаўнікоў райвыканкама і ДРБУ-159.

– Рэйд-абследаванне пад’ездаў і выхадаў на плоскія дахі шматпавярховак Астраўцапаказаў: там не толькі моладзь бавіць час, але і жыхары пакідаюць пакеты са смеццем. Навесці парадак адказным службам даручана да 1 жніўня.

– Адпрацаваць пытанне продажу вады, безалкагольных напояў і марожанага ў месцах масавага адпачынку гараджан даручана аддзелу эканомікі райвыканкама.

МОВАЙ ЛІЧБАЎ

За тыдзень на Астравеччыне:

– узбуджана 9 крымінальных спраў, сярод іх 1 – за хуліганства і  зневажанне дзяржаўных сімвалаў, 1 – за крадзеж  дызельнага паліва ў адным з КСУПаў;

– зарэгістравана 3 сямейна-бытавыя канфлікты;

– адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні, абышлося без пацярпелых.

– складзена 190 пратаколаў за парушэнне ПДД, з іх 1 – за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Ольга Хотянович