Главная / Новости / Новости района
09.11.2021

Вакцинация продолжается. Еще одно предприятие обеспечило коллективный иммунитет


Цырульня “Валерыя” атрымала наклейку аб вакцынацыі.

Да флэшмобу па ўсеагульнай вакцынацыі, арганізаванага раённымі цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і раённай цэнтральнай клінічнай бальніцай, далучыліся прыватнікі. Так, наклейку “Мы прайшлі вакцынацыю”, атрымаў калектыў цырульні “Валерыя”.

– Вясной, калі пачалася гэта кампанія, да яе мы адносіліся насцярожана, – расказала дырэктар цырульні Ала Чарняўская. – Аднак я кожны год прышчапляюся ад грыпу, таму што працую з людзьмі, а ўзрост ужо – не да бравады. Таму вырашыла вакцыніравацца і ад “ковіда”. Сярод сваіх работнікаў была першай. Мяне адгаворвалі – а я нават дэбаты вяла, даказваючы, што гэта неабходная мера. Потым прапанавала дзяўчатам, якія ў мяне працуюць, зрабіць прышчэпку. А аднойчы вызвала таксі і ўсіх, хто быў не супраць і здаровы, завезла ў паліклініку. На той час не змаглі ехаць толькі двое, адна з іх пасля хваробы ўжо прышчапілася. Такім жа чынам ехалі на другі этап вакцынацыі – я падчас яго ячшэ прышчапілася ад грыпу. Пабочных “эфектаў” не было ні ў адной з нас. Ведаеце, наадварот, нават узняўся настрой: цяпер можна працаваць і не баяцца за здароўе – сваё і кліентаў. Веру, што менавіта прышчэпка абароніць нас, нашых дзяцей, унукаў і ўвесь свет.

Цяпер кліенты гэтай цырульні яшчэ на падыходзе будуць бачыць, што тут супраць COVID-19 “працуе” калектыўны імунітэт.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович