Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16.11.2020

Вызначаны пераможцы сельскагаспадарчага спаборніцтва

Перадавікі сельгасвытворчасці Пераможцы ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі: 1 месца – КСУП «Гудагай», 2 месца – КСУП «Гервяты», 3 месца – РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». РАСЛІНАВОДСТВА Пераможцы спаборніцтва сярод камбайнераў : 1 месца –  Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч  з КСУП «Гудагай», 2 месца – Віталь Мілэйша і Пётр Расамацкі з КСУП «Гудагай», 3 месца –  Андрэй Вінцкусь  з КСУП «Гервяты», Іосіф Жэгарыс з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах, старэйшых за 10 гадоў. Пераможцы спаборніцтва сярод вадзіцеляў : 1 месца – Рамуальд Алёкса з КСУП «Гервяты», 2 месца – Уладзімір Марцінкевіч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», 3 месца –  Аляксандр Карвэцкі  з КСУП «Гудагай». Пераможцы спаборніцтва сярод зернесушыльшчыкаў : Юрый Баравік і Франц Тотчык з КСУП «Гервяты». Пераможцы спаборніцтва на корманарыхтоўцы : 1 месца – Сяргей Урлік з КСУП «Гудагай», 2 месца – Міхаіл Лашчонак з КСУП «Гудагай», З месца – Валянцін Гайдуль з КСУП «Гервяты». Пераможцы спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы : 1 месца –  Анджэй Ясевіч  з КСУП «Гервяты», 2 месца – Генадзь Змітровіч з КСУП «Гудагай», 3 месца – Віктар Садоўскі з КСУП «Варняны». ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ Пераможцы спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення ў даільных залах малочна-таварных комплексаў : 1 месца – Ірына Свіла, Таццяна Жукоўская, Таццяна Войдак, Валянціна Герасім з  МТК «Германішкі»  КСУП «Гудагай», якія надаілі ад каровы 9 759 кілаграмаў малака (+623 кг); 2 месца – Людміла Арлоўская, Марына Юркойць, Таццяна Кулевіч, Наталля Маргентал з МТК «Малі» КСУП «Гудагай», якія надаілі ад каровы 9 148 кілаграмаў малака (+77 кг); 3 месца – Ганна Праўлуцкая, Алена Дзямідчык, Ларыса Гілевіч з МТК «Рымдзюны» КСУП «Гервяты», якія надаілі ад каровы 7 115 кілаграмаў малака (+603 кг). Пераможцы спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных ферм : 1 месца – Яніна Мядэйша з  МТФ «Ліпнішкі»  КСУП «Гудагай», якая надаіла ад каровы 6 655 кілаграмаў малака (+379 кг); 2 месца – Наталля Шлыковіч з  МТФ «Палушы»  КСУП «Гудагай», якая надаіла ад каровы 6 457 кілаграмаў малака (+188 кг); 3 месца – Наталля Пукшта з МТФ «Палушы» КСУП «Гудагай», якая надаіла ад каровы 6 435 кілаграмаў малака (+922 кг). Лепшыя жывёлаводы па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы : Рэгіна Тотчык з комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты», Павел Карнэцкі з МТФ «Рукшаны» КСУП «Гудагай», Віталь Заранковіч, Наталля Андрушкевіч з МТФ «Слабодка» КСУП «Гудагай», Надзея Жакун з комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты». Лепшыя жывёлаводы на свінакомплексе : Аляксандр Іванцэвіч, жывёлавод па адкорме свіней КСУП «Варняны», Галіна Магадзя, жывёлавод па вырошчванні парасят КСУП «Варняны». ЛЕПШЫЯ Ў ПРАФЕСІІ Ў СВАЁЙ АРГАНІЗАЦЫІ Трактарысты-машыністы : Генрых Млынскі і Дзяніс Сідарэнка з КСУП «Гудагай», Валерый Жэгарыс і Леанід Бараноўскі з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Віктар Гродзь і Уладзімір Кішкель з КСУП «Гервяты», Іван Юшчык і Міхаіл Дашын з КСУП «Міхалішкі», Станіслаў Кяжун і Лявон Янкойць з КСУП «Варняны», Уладзіслаў Калпак з КПУП «Астравецкая сельгастэхніка». Вадзіцелі: Уладзімір Вянгроўскі з КСУП «Гудагай», Яўген Субаткевіч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Сяргей Бучынскі з КСУП «Гервяты», Аляксандр Кіндзер з КСУП «Варняны», Генадзь Емяльян з КСУП «Міхалішкі», Андрэй Субач з КПУП «Астравецкая сельгастэхніка». Работнікі абслугоўваючай і рамонтнай службаў : Віталь Аляхновіч, электрагазазваршчык КСУП «Гудагай», Дзмітрый Духновіч, электрагазазваршчык РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Сняжана Гудойцене, загадчык лабараторыі кансервавага цэха КСУП «Гервяты», Казімір Масевіч, электрагазазваршчык КСУП «Міхалішкі», Сяргей Пілецкі, электраманцёр КПУП «Астравецкая сельгастэхніка», Андрэй Зінкевіч, начальнік мясаперапрацоўчага цэха КСУП «Варняны». Спецыялісты ў раслінаводстве : Марыя Ждановіч , аграном па насенняводстве КСУП «Гудагай», Аляксандр Кавалька, галоўны аграном КСУП «Гервяты». Спецыялісты ў жывёлагадоўлі: Тарэса Млынская, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП «Гудагай», Віктар Алёкса , галоўны заатэхнік КСУП «Гудагай». Работнікі ветэрынарнай службы : Міхаіл Казлоўскі, ветурач КСУП «Гудагай», Святлана Чарняўская, ветурач-гінеколаг Астравецкай райветстанцыі, Галіна Лукша, аператар па штучным асемяненні селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі, Уладзімір Усціновіч, ветфельчар КСУП «Гервяты», Уладзімір Буркевіч, ветфельчар КСУП «Варняны», Таццяна Мешкель, галоўны ветурач КСУП «Міхалішкі». Эканаміст Ганна Махнач з КСУП «Гервяты». Бухгалтар Рэната Пляўга, намеснік галоўнага бухгалтара РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Спецыялісты інжынернай службы: Андрэй Будзько, загадчык рамонтнымі майстэрнямі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Павел Гваздоў , галоўны інжынер КСУП «Гудагай». Ветэраны сельгасвытворчасці: Тэрэса Ступенка, загадчык цэнтральнага склада РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Генрых Сінкевіч, былы аўтамеханік КСУП «Варняны», Галіна Каляда, жывёлавод КСУП «Гервяты», Марыя Дубіцкая, аператар машыннага даення КСУП «Гудагай», Тарэса Пуховіч, былы галоўны бухгалтар КСУП «Міхалішкі». Ганаровай граматай Астравецкага раённага Савета дэпутатаў адзначаны : Ігар Жданаў, дырэктар КСУП «Гервяты». Падзячныя пісьмы Астравецкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі: Галіна Бабіч, галоўны ветэрынарны ўрач КСУП «Гудагай», Алена Янкоўская, аператар машыннага даення КСУП «Гудагай», Любоў Шапура , начальнік МТК «Рымдзюны» КСУП «Гервяты», Галіна Прыстаўка, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Іван Аўгуль, трактарыст-машыніст РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Марыя Масейка, намеснік галоўнага бухгалтара КПУП «Астравецкая сельгастэхніка». Ганаровая грамата Астравецкага райвыканкама ўручана: Эдуарду Садоўскаму , дырэктару КСУП «Гудагай», Падзячнае пісьмо Астравецкага райвыканкама атрымаў: Дзяніс Кірпа, дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Дыпломы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК за перамогу на абласных спаборніцтвах у раёне ўручылі  на жніве: Яўгену Грабоўскаму і Аляксандру Ермаковічу , камбайнерам КСУП «Гудагай», Іосіфу Масевічу, камбайнеру КСУП «Гервяты», Іосіфу Жэгарысу, камбайнеру РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». на нарыхтоўцы кармоў: Ігару Гудзінскаму, трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты», Рымантасу Трапшысу, трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты». Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі: Вольга Адула, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, Яніна Гродзь, галоўны бухгалтар КСУП «Гудагай», Станіслаў Барташэвіч, трактарыст-машыніст КСУП «Гервяты», Андрэй Стаповіч, начальнік свінагадоўчага комплексу КСУП «Варняны», Генадзь Емяльян, вадзіцель КСУП «Міхалішкі», Людміла Казлоўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Яніна Радзіончык, бухгалтар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Марыя Карэйва, галоўны бухгалтар Астравецкай райветстанцыі, Часлаў Лісоўскі, вадзіцель Астравецкай сельгастэхнікі, Віктар Ждановіч, токар прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Уладзімір Каспяровіч, вадзіцель селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі. Астравецкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла: Валерыя Дзенюша, трактарыста-машыніста КСУП «Міхалішкі», Эдуарда Мураўскага, трактарыста-машыніста КСУП «Варняны», Віктара Міхалоўскага, трактарыста-машыніста КСУП «Варняны». Беларускі саюз жанчын  – Тамару Плехаць, бухгалтара КСУП «Міхалішкі», Кацярыну Калпак, дыспетчара КСУП «Гудагай», Ірыну Казойць, юрысконсульта КСУП «Гервяты» «Белая Русь» – Станіслава Клімашэўскага, прараба РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Марыну Івашку, галоўнага эканаміста КСУП «Гервяты». Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Администратор сайта