Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28.12.2021

Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА. Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by ; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by ; у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя". З праектам змяненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi