Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
18.01.2022

Качанава падзякавала БПЦ за актыўную работу над праектам Канстытуцыі

17 студзеня, Мінск. Беларуская праваслаўная царква актыўна ўключылася ў работу па праекце Канстытуцыі, удзячна духавенству за гэта, сказала сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Беларуская праваслаўная царква ўносіць каштоўныя прапановы ў праект Канстытуцыі. Удзячна, што духавенства актыўна ўключылася ў работу. Вы шмат працуеце з людзьмі, вашы веды і разуменне таго, што адбываецца ў грамадстве, каштоўныя. У цэлым праваслаўнай царкве хочацца падзякаваць за сумесную работу па вырашэнні праблем п'янства, наркаманіі, брыдкай гаворкі. Сітуацыя па іх у краіне не крытычная, але яны хвалююць грамадзян. Нам дзякуюць на дыялогавых пляцоўках, прамых лініях за работу па гэтых напрамках", - сказала Наталля Качанава. Паводле яе слоў, за час работы грамадскай прыёмнай Савета Рэспублікі туды паступіла больш за 5 тыс. прапаноў ад грамадзян і ініцыятыўных груп. "Улічыць інтарэсы кожнага не проста, але ў Канстытуцыі кожны павінен знайсці тое, што яго цікавіць", - падкрэсліла яна. Паводле слоў свяшчэнніка, старшыні сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Ігара Васько, духавенства выпрацавала каля 10 прапаноў для замацавання іх у Канстытуцыі. "Усе былі распрацаваны на аснове зваротаў і пажаданняў грамадзян, пастараліся адлюстраваць тыя моманты, якія іх непакояць. Абарона сямейных каштоўнасцей праходзіць чырвонай лініяй, таксама акцэнт зроблены на культуру і традыцыі народа, сфарміраваныя сотнямі гадоў, гістарычную пераемнасць", - сказаў Ігар Васько. Духавенства таксама прапануе ўнесці ў будучую Канстытуцыю артыкул аб абароне жыцця чалавека з моманту яго зачацця, дадаць пункт, у якім будзе сказана, што беларускі народ усведамляе адказнасць перад Богам, а таксама аб абароне ад дэструктыўных праяў інфармацыйных тэхналогій. Былі агучаны і іншыя прапановы. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных епархій, сінадальных аддзелаў і камісій Беларускай праваслаўнай царквы. Наталля Качанава падрабязна расказала прысутным аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, а таксама выслухала прапановы прадстаўнікоў БПЦ і зафіксавала іх для далейшага абмеркавання ў рабочай групе і з Канстытуцыйнай камісіяй.   БЕЛТА