Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17.01.2022

Задуму ваеннага вучэння Беларусі і Расіі сёння вынесуць на разгляд Лукашэнкі

 17 студзеня, Мінск. Задуму сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі сёння вынесуць на разгляд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА. Як інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", "сёння галоўнакамандуючаму даложаць задуму манеўраў". Як паведамлялася, у канцы 2021 года прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных ваенных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. На праведзенай 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што даўно прасіў расійскага калегу, каб краіны не спыняліся ў супрацоўніцтве ў абароннай галіне, ваенна-прамысловым комплексе. "Вы мяне заўсёды падтрымлівалі ў гэтым плане. Я вось звярнуўся да вас, каб мы не спынялі нашы сумесныя вучэнні. Каб мы прадоўжылі стварэнне цэнтраў па абучэнні перш за ўсё новым узорам ваеннай тэхнікі, якую мы ў Расіі закупляем. Мы гэта робім", - заявіў Прэзідэнт Беларусі. "Ведаю, вы і вашы ваенныя разглядаеце мае прапановы па вучэннях на тэрыторыі Беларусі. Хацелася б, каб гэтыя рашэнні былі прыняты вамі. Гэта на карысць беларуска-расійскім адносінам будзе", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў: "Як вы і прапаноўвалі, мы правядзём у пачатку года. Там ваенныя ўзгодняць. У сакавіку-лютым. Не ведаю, калі яны вырашаць". БелТА