Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.11.2021

Астравецкі хлеб прызнаны лепшым у “Смакаце”

На рэспубліканскі конкурс «Смаката-2021» нашы хлебапёкі выставілі 8 узораў прадукцыі, з якіх 6 «пацягнулі» на «залатыя» медалі (хлеб «Маісавы», «Здраўны», хлябец «Жалейка», булка «Цюльпан», здоба «Цудоўная», салодкі «Хлеб бананавы»), 2 – на Гран-пры (батон «Смаргонскі», булка «Ласунак» з бананавым начыннем).  – Прыемна, што ўся прадукцыя, якую мы адправілі на конкурс, атрымала такія высокія адзнакі, – сказала дырэктар Астравецкага філія­ла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Марыя Масойць. – Да слова, на сімпозіуме агучылі даследаванні ленінградскага інстытута па заквасках, з якімі працуе наша прадпрыемства. Даказана, што яны натуральныя – гэта дрожжавыя культуры ў чыстым выглядзе, самыя карысныя для здароўя. Пацвярджэнне гэтаму – наш батон на рошчыне, які ўжо некалькі гадоў запар атрымлівае ўзнагароду вышэйшай пробы.  Як правіла, прыкладаюць руку да падрыхтоўкі да ўдзелу ў конкурсе многія працаўнікі, але больш за ўсё работы прыпадае на самых актыўных і вопытных. Так, выпечку для «Смакаты» рыхтавала трыа сапраўдных прафесіяналаў.  Без майстра Рэгіны Маргуж увогуле не абыходзіцца ні адна справа – менавіта яна кіруе работай, назірае за тэхналагічным працэсам, афармляе дакументы і нават падмяняе, калі патрэбна, чалавека ў змене. Стыхія пекара Гражыны Мінкевіч, якой падабаецца кандытарская справа і якая ад Астравецкага райПА  ўдзельнічае ва ўсіх конкурсах , – караваі, падзелкі, упрыгожанні на выпечку. Пекар Іна Тапуць – незаменны працаўнік, адданы сваёй справе, у якога няма слова «навошта». Яе дэвіз у працы: трэба вытворчасці – значыць трэба. – Мы кожны год  удзельнічаем у конкурсе «Смаката»  і, адзначу, перамагаем. Па-першае, гэта прэстыжна для прадпрыемства, а па-другое, хочацца параўнаць сябе з іншымі майстрамі і пацвердзіць, што і мы чагосьці вартыя, – лічыць тэхнолаг Святлана Рэшэтнік. – Выпускаем прадукцыю для аздараўленчага харчавання, развіваем накірунак зерневага хлеба. На «ўра» ідуць і дробнаштучныя булачкі. На якасць працуем і з кандытарскімі вырабамі – так, у складзе салодкага «Хлеба бананавага» сапраўдная садавіна, а не кандытарскае начынне.  ЦІКАВА ВЕДАЦЬ У конкурсе ўдзельнічалі хлебабулачныя вырабы, вытворчасць якіх ужо наладжана, а якасць і смак паспелі ацаніць астраўчане.    Текст:  Ольга Хотянович Фото:  Ольга Хотянович https://www.ostrovets.by/news/novosti/news31108.html