Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31.03.2020

Чего стесняются пожилые и как повлияет на темпы сельхозработ похолодание - выясняли на планерке в райисполкоме

Пачалася яна з абмеркавання паніжэння тэмпературы, што, аднак, не павінна ўплываць на тэмпы работы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, найперш – сельскагаспадарчых. Пасяўная: ідзём па графіку Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, засеяна больш за палову запланаваных аб’ёмаў. Гервятцы і гудагайцы шчыравалі ў палях нават у выхадныя. – Прагноз абяцае пахаладанне, але гэта не павінна запаволіць пасяўную,  – адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.  – У кожнай гаспадарцы неабходна наладзіць бесперапынную работу людзей і тэхнікі. Не павінен прастойваць і самаходны апрысквальнік – добра было б скласці графік яго выкарыстання і арганізаваць бесперабойны падвоз КАСа. На кантролі і падрыхтоўка да пасеву цеплалюбівых культур – люцэрны, кукурузы і цукровых буракоў. Па меркаванні Ігара Шалудзіна, нельга спазніцца з сяўбой цукровікаў, каб не паўтарыць горкі вопыт папярэдніх гадоў, калі ў глебе не хапала вільгаці для прарастання насення, – сёлета сіноптыкі зноў абяцаюць сухую вясну. – Не забывайце пра рамонт корманарыхтоўчай тэхнікі,  – звярнуўся старшыня райвыканкама да Івана Карнілы.  – Давайце прадпрыемствам канкрэтныя даручэнні і сачыце за іх выкананнем. Калі ёсць неабходнасць у новай тэхніцы, працуйце з аграсэрвісам – прычым не кожная гаспадарка паасобку, а ўсе разам. АДНЫМ СКАЗАМ – Актыўнымі тэмпамі наводзяць парадак на зямлі КСУПы раёна. – У варнянскім садзе праводзіцца масавая падкормка, апрацоўка і абрэзка дрэў. Школы: рамонты круглы год Дробныя рамонтныя работы ва ўсіх навучальных установах праводзяцца пастаянна. Як праходзіць выпраўленне недахопаў, выяўленых у школах раёна падчас  абласной праверкі ў канцы мінулага года , паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Так, калі ў спондаўскай школе сур’ёзных заўваг не было, а існуючыя работнікі выправілі самастойна, то школе ў Рытані патрабуецца рамонт з прыцягненнем спецыялістаў. У Рымдзюнах ёсць недахопы па стане пажарнай бяспекі – да 14 красавіка будуць завершаны работы па іх устараненні. Пажылыя: спраўляюцца ці саромеюцца? Каб зменшыць рызыку захворвання пажылых людзей каронавірусам, раённыя актывісты з ліку работнікаў сацыяльнай службы, БРСМ і Чырвонага Крыжа арганізавалі «Гарачыя лініі», на якія могуць звярнуцца бабулі і дзядулі, каб папрасіць дапамогі ў дастаўцы ім лекаў, прадуктаў або тавараў першай неабходнасці. За такой дапамогай пакуль звярнуўся толькі адзін чалавек. – Чаму так мала званкоў?  – задаў рытарычнае пытанне Ігар Шалудзін.  – Можа, пажылыя людзі самі спраўляюцца – працягваюць, не баючыся незразумелай для іх хваробы, самастойна хадзіць за пакупкамі ці дзеці ім дапамагаюць – і гэта добра. А можа, хтосьці проста саромеецца турбаваць людзей? Але гэта не дробязь, упэўнены ў райвыканкаме, бо здароўе і жыццё чалавека – на першым месцы. – Не трэба сядзець склаўшы рукі і чакаць,  – адзначыў Генадзь Бычко.  – Будзем самі тэлефанаваць і прапаноўваць дапамогу. Смецце: збіраем, ды не ўсё Тэма збору другасных матэрыяльных рэсурсаў ужо стала традыцыйнай для ўдзельнікаў планёркі. Нягледзячы на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў горадзе і сельскай мясцовасці, невыкананым у раёне застаецца заданне па збору шкла. – Хацелася б пачуць прапановы, як павысіць гэты паказчык,  – звярнуўся да калег Ігар Шалудзін.  – Мы сядзім і чакаем, калі будзе запушчана лінія сарціроўкі, а шкло між тым плыве скрозь пальцы. Так быць не павінна, бо краіна паступова пераходзіць ад упакоўкі з пластыку і паперы да шматразавай шкляной. У гэтым рэчышчы паўстала і пытанне вывазу смецця з аграгарадкоў раёна. Так, адзначыў Ігар Яраслававіч, у Гервятах даўно падрыхтаваны пляцоўкі пад кантэйнеры, аднак саміх кантэйнераў няма. – Будуць,  – запэўніла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.  – Гервяты – турыстычная кропка нашага раёна, таму ўстанавіць там тыя непрыглядныя кантэйнеры, што перадала ЖКГ, нельга. У бліжэйшы час будуць закуплены новыя, сучасныя. НА КАНТРОЛІ Вадаправод у мікрараёне вуліцы Гашкевіча Па словах дырэктара ЖКГ Аляксандра Мекіна, будаўнічыя матэрыялы закуплены. Работы пачнуцца ў пачатку красавіка, калі ў арганізацыі з’явіцца патрэбны экскаватар. Вада ў Філіпанах З адсутнасцю вады ў калодзежах жыхары вёскі сутыкнуліся не ўчора. Намесніку старшыні выканкама Віктару Зелянко даручана высветліць, якая сітуацыя там сёння. Калі ёсць такая неабходнасць, трэба арганізаваць падвоз вады ў вёску – да той пары, пакуль праблема не будзе вырашана. *** Цытата тыдня – На пытанні людзей трэба адказваць адкрыта і канкрэтна, каб яны разумелі, што ім варта чакаць і калі, а на што не трэба спадзявацца.  (Ігар Шалудзін) Текст:  Ольга Хотянович