Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий
районный
исполнительный
комитет

Новости района

20 сентября 2021

На форуме "Символ единства" побывали островчане

Працаўнікі розных прадпрыемстваў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і прафесіянальных саюзаў, моладзь і ветэраны працы – 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, беларусы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, патрыёты сваёй краіны сабраліся ў сталічным культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна”. На форуме сярод дэлегатаў ад Гродзенскай вобласці былі і астраўчане.

З прывітальным словам не толькі да прысутных, але і да ўсіх беларусаў звярнуўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка:

– Новае свята беларускага народа – День народнага адзінства, сёлета адзначаецца ўпершыню. Гэтым самым мы адраджаем традыцыю ўспамінаць падзеі, якія вярнулі нам разрэзаную па-жывому родную зямлю. У 1939 годзе Беларусь уз’ядналася ў сваіх межах, вякамі раздзеленымі паміж княствамі, каралеўствамі і імперыямі, – і наш народ упершыню атрымаў шанец пабудаваць дзяржаву на сваёй гістарычный зямлі.

Выступленні дзіцячых вакальных груп і ансамбляў, вядомых артыстаў, пераможцаў конкурсаў розных узроўняў і проста таленавітых беларусаў-працаўнікоў; ушанаванне сямейных дынастый і таленавітай моладзі; завяршэнне аўтапрабегу, арганізаванага “Патрыётамі Беларусі”, якія перадалі сабраныя імі падчас падарожжа па ўсіх абласцях краіны зярняткі новага ўраджаю – сімвал нашага адзінства; і гімн у сучаснай апрацоўцы, які ўдзельнікі форуму саспявалі разам, – эмацыйны накал у зале трымаўся увесь час, пакуль са сцэны гучалі словы “згуртаванасць”, “адзінства”, “мы разам”.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Валянціна Віннічак, педагог ЦТДіМ:

– У Мінску бывала часта – на творчых фестывалях і выставах, а вось на падобнае масштабнае, па-сапраўднаму нацыянальне мерапрыемства трапіла ўпершыню. Таму настрой цудоўны, святочны, прыўзняты. Шмат таленавітых артыстаў выступіла, шмат людзей сабралася – тых, хто паважае і любіць сваю краіну. І канешне ж, Прэзідэнт – яго асабліва хацелася ўбачыць і паслухаць.

Наталля Бразінская, фельчар ЦРКБ, і Сафія Іканопала, медсястра ЦРКБ:

Сафія: – Настрой проста супер! Так усё прыгожа, эфектна! Упершыню “ўжывую” ўбачыла Прэзідэнта! Усе ў зале падтанцоўвалі ў такт музыцы і падпявалі. І такая гордасць перапаўняла мяне за краіну і за народ – працалюбівы і свабодны. Злавіла сябе на думцы: як жа добра жыць пад мірным небам, не баяцца выйсці на вуліцу, спакойна гадаваць дзяцей.

Наталля:  – Вельмі рада, што трапіла на гэты канцэрт. Тут адчула, наколькі вялікая наша краіна, колькі ў нас прыгожых, актыўных і таленавітых людзей. І я рада, што з’яўляюся часткай усяго гэтага.

Уладзімір Шэша, брыгадзір РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”:

– День народнага адзінства мы святкавалі ўпершыню, але, лічу, справа гэта годная і яе трэба працягваць. Мне спадабалася выступленне Аляксандра Рыгоравіча, а таксама тое, што падкрэслілі вялікае значэнне прафесійных дынастый для развіцця краіны. Чакаў, што на форуме будзе цікава і прыгожа, – так і атрымалася.

1.jpg

2.jpg


4.jpg

5.jpg

6.jpg

Текст: Ольга Хотянович 
Фото: Ольга Хотянович
Видео: Ольга Хотянович