Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.03.2020

Поздравить женщин собственными цветами решили островецкие коммунальники

Уласна вырашчанымі цюльпанамі Астравецкае РУП ЖКГ павіншавала жанчын у Міхалішках і Падольцах з 8 Сакавіка. Яркімі вясеннімі фарбамі, цёплымі словамі віншаванняў астравецкія камунальнікі  расквецілі дзень жанчын , якія знаходзяцца ў аддзяленні сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы і доме сумеснага пражывання ў Падольцах. Больш за сорак букетаў, сімвалаў увагі і ўдзячнасці, разляцеліся па палатах і аселі ў жаночых руках, якія дрыжалі ад такой прыемнай нечаканасці і радасці. – У гэтым годзе мы арганізавалі пілотны праект па вырошчванні цюльпанаў да 8 Сакавіка – і забяспечылі свежымі кветкамі не толькі прыгожую палову калектыву нашай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і жанчын-ветэранаў працы, але і прадстаўніц іншых арганізацый, – гаворыць інжынер садова-паркавай гаспадаркі Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Аўгуль. – А таксама з вялікім задавальненнем павіншавалі з гэтым светлым і цёплым святам жанчын, якія могуць любавацца першымі вясеннімі кветкамі толькі праз акно бальніцы. Яны, як і нашы маці, бабулі і прабабулі, заслугоўваюць увагі. Віншаванні і падзяку за працу ад жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна прымалі і работніцы бальніцы і дома сумеснага пражывання. – Гледзячы ў шчаслівыя вочы жанчын, я ўпэўніўся, што справа, якую мы арганізавалі, патрэбная, нават неабходная, – выказаў думку начальнік участка добраўпарадкавання, азелянення і санітарнай ачысткі Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Коўзан. – Ідэя нашага дырэктара Аляксандра Паўлавіча Мекіна спадабалася калектыву. Спадзяюся, што яна стане традыцыйнай. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович Фото:  Ольга Хотянович