Галоўная / Навіны / Навіны раёна
09.06.2021

Віталь Бандарэнка будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа


Нарэшце! Наш славуты зямляк, гонар Астравеччыны, майстар спорту міжнароднага класа, капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па боксе Віталь Бандарэнка атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Цудоўная навіна прыляцела з Парыжа, дзе прадоўжыўся Еўрапейскі кваліфікацыйны турнір па адборы на Алімпіяду, які пачынаўся ў Лондане, але быў прыпынены з-за каронавіруса.

Віталь правёў 3 баі. У першым ён адолеў баксёра з Турцыі, у другім патрапіў на дзеючага чэмпіёна свету з Расіі – і саступіў, а ў трэцім упэўнена выйграў у баксёра з Бельгіі. У выніку Бандарэнка прайшоў адбор на Алімпійскія гульні – яны пачнуцца 23 ліпеня.

en8cVAqVY88.jpg

– Гэта вельмі цудоўная навіна, – падзяліўся ўражаннямі першы трэнер Бандарэнкі Аляксей Маргуж. – Уся наша вялікая баксёрская сям’я радуецца яго поспеху. Шлях Віталя да Алімпійскіх гульняў нельга назваць простым, але толькі ўпартым і мэтанакіраваным скараюцца горы – і ён гэта даказаў. Учора мы размаўлялі па тэлефоне, Віталь прызнаўся, што ўжо пачаў сумнявацца, ці патрэбна яму гэта. А цяпер упэўнены, што калі б не паспытаў у чарговы раз – усё жыццё дакараў бы сябе, што спасаваў. Вось прыклад сапраўднага спартсмена і мужчыны! Віталь, мы ганарымся табой!

Віншуем земляка-алімпійца з атрыманнем запаветнай ліцэнзіі і будзем трымаць за яго кулакі!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.