Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэспубліканская студэнцкая калегія БРСМ арганізуе асабісты прыём моладзі

16.11.2022
Рэспубліканская студэнцкая калегія БРСМ арганізуе асабісты прыём моладзі

Члены Рэспубліканскай студэнцкай калегіі пры Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правядуць асабісты прыём прадстаўнікоў студэнцкай моладзі ўстаноў вышэйшай адукацыі 17 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў.

"У Міжнародны дзень студэнта ў рэгіёнах краіны і горадзе Мінску ўпершыню пачнуць работу аб'яднаныя студэнцкія прыёмныя. Такое калегіяльнае рашэнне ў тым ліку і ў падтрымку развіцця новай стратэгіі развіцця БРСМ было прынята на выязным пасяджэнні калегіі ў Магілёве, - расказаў Аляксандр Прохараў. - Мы паставілі для сябе прыярытэтам часцей бываць у студэнцкіх аўдыторыях, сустракацца з моладдзю, ведаць і дапамагаць вырашаць яе праблемныя пытанні. Аднак чакаем эфект і ад работы студэнцкіх прыёмных, паколькі гэта дадатковая магчымасць у нефармальнай абстаноўцы выслухаць юнакоў і дзяўчат, дапамагчы ім у вырашэнні пытанняў, падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы".

Аб'яднаныя студэнцкія прыёмныя будуць працаваць 17 лістапада з 13.00 да 15.00 у Брэсце - на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, у Віцебску - Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, у Гомелі - Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, у Гродне - Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, у Магілёве - Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у Мінску - Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Паводле слоў другога сакратара ЦК БРСМ, сетка студэнцкіх прыёмных будзе пашырана, і са снежня бягучага года яны пачнуць працаваць на пастаяннай аснове пры пярвічных арганізацыях БРСМ у кожнай ВНУ.

Рэспубліканская студэнцкая калегія створана пад эгідай ЦК БРСМ у 2019 годзе. Калегіяльны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі кожнай установы вышэйшай адукацыі, з'яўляецца пляцоўкай для аб'яднання студэнцкай моладзі і вырашэння надзённых праблем, падтрымкі сацыяльна значных ініцыятыў і маладзёжных праектаў.-0-

Навіны Беларусі

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2022.