Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні

21.06.2024
Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў гарачыні. Рэкамендацыі ў сувязі з гарачым надвор'ем размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11.00 да 17.00 у час максімальнай сонечнай актыўнасці. Насіць лепш свабоднае адзенне з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.

На вуліцы трэба трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе пажадана мець бутэльку негазіраванай мінеральнай вады.

У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не трэба ахалоджваць паветра ніжэй за 18-20 градусаў, каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Пажадана далей знаходзіцца ад кандыцыянера. Калі яго няма, для ахаладжэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.

Каб засцерагчы арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не халоднай вадкасці - не менш за 1,5-3 л у дзень (напрыклад, ваду з сокам лімона, цёплы зялёны чай без цукру, негазіраваную мінеральную ваду, кампоты і морсы). З рацыёну лепш зусім выключыць тлустыя, жараныя і салодкія стравы.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.