Главная / Новости / Новости района
08.08.2022

Лидеры жатвы на 8 июля на Островетчине

 

Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 8 жніўня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:


КАМБАЙНЕРЫ

Яўген ГРАБОЎСКІ і Сяргей СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 049,8 тоны;

Арцём БАБОЙЦЬ і Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 944,8 тоны;

Браніслаў КАЛЯДА і Іван ГЕРАСІМ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 801,1 тоны.


ВАДЗІЦЕЛІ

Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон:

Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 464,2 тоны;

Іосіф МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 1 402,6 тоны;

Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1 311,1 тоны;


Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:

Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 769,9 тоны;

Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 562,8 тоны;

Валерый КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 478,1 тоны.


АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 3 524,5 тоны зерня;

Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 2 541,4 тоны зерня;

Франц ТОТЧЫК, Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 2 310,9 тоны зерня.


ЛІЧБЫ

На раніцу 8 жніўня ў Астравецкім раёне зжаты 4 768 гектараў (31%). Намалочана 19 129 тон збожжа ўраджайнасцю 40,1 цэнтнера з гектара.

Островецкая правда