Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
08.01.2025

"Гэтыя святы ў нашых сэрцах". Лукашэнка запаліў свечку ў храме Лагойска і павіншаваў усіх з Раством Хрыстовым

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Раство Хрыстова ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску запаліў свечку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы запаліў свечку разам з настаяцелем храма протаіерэем Уладзімірам. "У нас у нашай Беларусі, незалежнай краіне, усталявалася добрая традыцыя. Я ўжо гаварыў, што вельмі важна, калі мы хочам быць дзяржавай, каб у нас былі сталыя і прызнаныя ўсімі вамі, нашымі людзьмі, традыцыі. Адна з іх - гэта святы. Вялікдзень, Новы год, Дзень Перамогі, святое свята Раства. Гэта тыя святы, якія наша няпростая гісторыя не змагла сцерці з нашай памяці. Я ўпэўнены, што гэтыя святы ў нашых сэрцах назаўсёды", - сказаў Прэзідэнт. Ён павіншаваў усіх са светлым святам Нараджэння Хрыстовага. "Мы яго ўсе чакалі. Вельмі прыемна. Калі пасля такога вясёлага, радаснага Новага года мы ўваходзім у свята Раства Хрыстовага. Мы яшчэ не паспелі адысці не ад весялосці, а ад радасці нашай. І вось яшчэ радаснае і шчаслівае свята Раства. Я хачу, каб яно прынесла ўсім радасць. Каб вы радзей засмучаліся. І каб вашы дзеткі вас ніколі не засмучалі", - пажадаў кіраўнік дзяржавы. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудаваны ў 1866 годзе. Пры ім ёсць гаючая крыніца, што цячэ з падножжа ўзгорка, на якім стаіць храм. БелТА