Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24.01.2025

Прэзідэнт памілаваў 15 асуджаных

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 15 асуджаных. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Памілаваны пяць жанчын і трое мужчын, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. У пяцярых з іх ёсць дзеці, адна жанчына цяжарная. Памілаваны таксама сем чалавек (у тым ліку тры жанчыны), асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Шэсць з іх учынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. У аднаго асуджанага, які ўчыніў злачынства ў дарослым узросце, выяўлена анкалагічнае захворванне. За апошні год на падставе прынцыпаў гуманнасці Прэзідэнт Беларусі памілаваў 293 чалавекі (сярод іх - 89 жанчын, 17 чалавек, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце). "Кожнае памілаванне - гэта праяўленне міласэрнасці, шанц вярнуцца да нармальнага жыцця і стаць законапаслухмяным членам грамадства", - адзначылі ў прэс-службе. БелТА