Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.06.2020

Адрес розничной реализации лекарственных средств открыли при Михалишской больнице

У канцы мая ў раённую газету звярнуўся жыхар аграгарадка Міхалішкі Аляксандр Аўдзееў, які наракаў на тое, што  ў іх населеным пункце закрылі аптэку . Адказ на гэты зварот («АП»  №40 ад 26 мая) дала загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №95 Аксана Букліс, якая паведаміла, што аптэку закрылі на капітальны рамонт, а рэалізацыя лекавых сродкаў часова будзе арганізавана на базе мясцовай участковай бальніцы. Пасля выхаду газеты ў рэдакцыі зноў раздаўся тэлефонны званок ад жыхаркі Міхалішак Алены Сямашкі. Яна ад сябе асабіста і сваіх знаёмых дзякавала за распачаты рамонт. – Быў час, калі аптэка ў нас увогуле не працавала. І мы вельмі рады, што яна ёсць, а таксама таму, што цяпер тут праводзіцца капітальны рамонт,  –  гаварыла жанчына.  – Гэта проста часовыя цяжкасці – і мы гатовы патрываць, затое ў нашым аграгарадку з’явіцца ўтульны сучасны будынак. Дарэчы, пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №95 Аксана Букліс паведаміла, што адрас рознічнай рэалізацыі лекавых сродкаў з 2 чэрвеня працуе ў Міхалішкаўскай бальніцы сястрынскага дагляду (першы ўваход пры ўездзе на яе тэрыторыю). Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Елена Ярошевич