Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.06.2020

Экзаменационная компания началась для 177 выпускников школ района

Экзаменацыйная кампанія  стартавала ў раёне. У першы дзень чэрвеня адзінаццацікласнікі пісалі кантрольную работу па матэматыцы або пераказ па рускай ці беларускай мове. З якім настроем школьнікі прыйшлі на экзамен і чаго чакаюць ад лета – пра гэта і іншае мы даведаліся ў сярэдняй школе №2. У навучальнай установе сёлета 12 выпускнікоў. – У нашай школе многія вучні паступаюць пасля 9 класа ў прафесійныя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У такім накірунку праводзіцца вялікая работа,  –  расказвае дырэктар сярэдняй школы №2 Антон Трэйгіс.  – Менавіта гэтым можна растлумачыць невялікую колькасць выпускнікоў 11 класа. На экзамен школьнікі прыйшлі загаддзя. На тварах многіх – хваляванне. Побач не толькі настаўніца матэматыкі, але і класны кіраўнік, якая настройвае дзяцей на працоўны лад. – Хочацца здаць выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне на добра – ад гэтага залежыць маё паступленне і ўвогуле будучае жыццё,  –  разважае Дар’я Сенкевіч.  – Да экзаменаў мы старанна рыхтаваліся. Спадзяюся, што прадэманструем веды, атрыманыя за 11 гадоў вучобы ў школе. Рыхтаваліся да экзаменаў адміністрацыя школы і настаўнікі. Сёлета асаблівая ўвага да выканання ўсіх санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. – Да пачатку экзамена аўдыторыя праветрываецца, праводзіцца яе ўборка і апрацоўка мэблі дэзынфіцыруючымі сродкамі. Школьнікі за партамі, расстаўленымі з улікам захавання сацыяльнай дыстанцыі, будуць сядзець па адным. У кожнага дзіцяці на стале бутэлечка з вадой,  –  расказвае дырэктар школы.  – Члены экзаменацыйнай камісіі прымаць экзамены будуць у масках. З першых вуснаў Людміла Апановіч, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета: – Сёлета 11 клас у школах нашага раёна заканчваюць 177 вучняў, трое з іх – тыя, хто прадэманстраваў добрыя веды на алімпіядах – вызвалены ад здачы экзаменаў па адным з прадметаў. Так, аўтаматам атрымаюць «10» адзінаццацікласнікі гімназіі №1: Анастасія Філістовіч – па матэматыцы, Вікторыя Кунігель – па нямецкай мове, Дзяніс Батура – па гісторыі. Ад экзамена па матэматыцы вызвалены таксама дзевяцікласнік гімназіі №1 Дзмітрый Філістовіч – за перамогу на абласной алімпіядзе ў пасведчанне яму таксама паставяць «10» . Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Елена Ярошевич Фото:  Елена Ярошевич