Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.04.2020

Финишная прямая посевной ранних зерновых КСУП "Михалишки"

Напрыканцы мінулага тыдня на Астравеччыне завяршылася сяўба ранніх культур: збожжавыя пасеяны на плошчы  7 715 гектараў. Хлебаробы ўжо прыгортваюць у глебу насенне цукровых буракоў і кукурузы.  На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў у КСУП «Міхалішкі», дзе аграрыі завяршалі сяўбу збожжавых, і даведаўся, з якім настроем працуюць механізатары.  Для Алега Кавалевіча сёлетняя яравая сяўба ў якасці галоўнага агранома першая. Да гэтага малады чалавек два гады працаваў у гаспадарцы загадчыкам раслінаводчага ўчастка №2 – набіраўся вопыту і вывучаў міхалішкаўскія і страчанскія землі. – Канешне, хвалююся,  – прызнаецца галоўны тэхнолаг палёў.   – Што цяпер пасеем, тое будзем і жаць. Галоўнае, каб надвор’е не падвяло: да пасяўной кампаніі падрыхтаваліся добра. Тэхніку новую не набывалі, але ўсе трактары і прычапныя агрэгаты адрамантавалі.  У дзень майго прыезду ў КСУП «Міхалішкі»  працавала два пасяўныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, дзве СПУшкі, чатыры культыватары, два плугі і адна «РАСА». Колькасна і якасна структура яравога кліну ў гаспадарцы амаль не змянілася: хлебаробы КСУП «Міхалішкі» плануюць пасеяць крыху больш за 2 600 гектараў, з якіх 1 440 адведзена пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры. Насенне аўсу прыгорнута на 153 гектарах, ячменю – на 660, пшаніцы – на 530. – Сёлета пасеялі 100 гектараў зернебабовых – гароху і аўсу,  – працягвае галоўны аграном.  – Пад яравую пшаніцу адвялі на 200 гектараў менш, чым у мінулым годзе, бо яна, у адрозненні ад азімай, родзіць слабей і дае на круг на пяць-дзесяць цэнтнераў менш.  Вадзіцель Сяргей Гнутаў за дзень падвозіць на поле ад 5 да 20 тон збожжа За вёскай Завідзіненты на магутных пасяўных агрэгатах збожжа сеялі браты Валерый і Сяргей Сташко. Пацікавілася ў механізатараў, як ім працуецца. – З пераменным поспехам. Шмат залежыць ад таго, дзе сеем,  – гаворыць Валерый Сташко.  – На міхалішкаўскіх палях каля 30 гектараў за дзень засяваю, а на страчанскіх, бывае, толькі 5. Палі там маленькія, дробнаконтурныя – не развярнуцца: СПУшкі лепш спраўляюцца, чым мы. Па словах Валерыя, саперніцтва  паміж ім і братам няма.  – Наадварот, разам шпарчэй працаваць,  – падтрымлівае брата Сяргей.  – Вясна сёлета сухая, але ёсць на палях участкі, дзе нават наша тэхніка гразне.  Штогод прафсаюз райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас вясенне-палявых работ ладзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў. Летась лепшым у раёне на ўнясенні арганікі прызнаны Міхаіл Дашын, які цяпер культывуе глебу.  – Наша задача – своечасова падрыхтаваць зямлю і пасеяць збожжа, падкарміць пасевы і апрацаваць іх ад шкоднікаў і пустазелля. А там ужо як бог дасць!  – па-філасофску зазначае механізатар.  Карбамідна-аміячную сумесь на поле падвозіць Іосіф Мяльдзюк На працягу апошніх гадоў у КСУП «Міхалішкі» не вырошчваюць бульбы – як і ў КСУП «Варняны» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Затое эканамічна выгадныя культуры – цукровыя буракі і рапс – тут па-ранейшаму ў прыярытэце.  – З восені пасеялі 400 гектараў крыжакветкавага. З дня на дзень пачнём сеяць цукровыя буракі – яны зоймуць 300 гектараў. Насенне цукровікаў у лік будучага ўраджаю бралі на Слуцкім цукровым заводзе,  – расказвае Алег Кавалевіч. Аграрыі дбаюць і пра кармы: на 800 гектарах будзе пасеяна кукуруза. Насенне аднагадовых траў заняло 54 гектары (110% ад запланаванага).  Аднак не сяўбой адзінай… Каб атрымаць добры ўраджай, трэба своечасова і ў поўным аб’ёме падкарміць рапс і азімыя збожжавыя.  На самаходным распрысквальніку вадкіх угнаенняў «РАСА» гэтым не першы год займаецца адзін з самых вопытных механізатараў Андрэй Чайснойць – да слова, некалькі гадоў назад партрэт мужчыны быў занесены на раённую Дошку гонару.  – Падкармліваю азімы трыцікале. У лепшыя дні апрацоўваю да ста гектараў. Ці ўраджайным будзе год?  – перапытвае мужчына.  – Трэба спа­дзявацца на лепшае! Моцна дождж патрэбны: у глебе не хапае вільгаці – збожжа не хоча прарастаць. Па вялікім рахунку, сяўба – аснова будучага ўраджаю. Нездарма дзяды казалі: што пасееш, тое і пажнеш. ЛІЧБА 1 497 гектараў  (57%) засеяна ў КСУП «Міхалішкі» па стане на 12 красавіка. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич