Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.06.2020

Гудогайские кормозаготовщики - лучшие в районе

Першы ўкос пераваліў за экватар: травы пакла­дзены ў пракосы на плошчы на амаль 8,5 тысячы гектараў. Найбольшы спрыт сярод гаспадарак раёна на касавіцы дэманструюць механізатары КСУП «Гудагай» – яны абкасілі ажно 72% плошчаў.   Напрыканцы мінулага тыдня наш карэспандэнт паглядзеў, як нарыхтоўваюць кармы ў гэтай гаспадарцы.   Сёлета ў КСУП «Гудагай» падчас першага ўкосу запланавана скасіць больш за 3 тысячы гектараў. Па стане на 14 чэрвеня, травы ляглі ў пракосы на пло­шчы 2 200 гектараў. Зялёную масу актыўна закладваюць у сянажна-сіласныя тран­шэі, сянажную масу таксама нарыхтоўваюць у выглядзе руло­наў – у стрэйч-плёнку гудагайцы ўжо закруцілі 850 тон траў. Каб зімой пракарміць амаль 7 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, плануецца нарыхтаваць 800 тон сена, амаль 29 тысяч тон сенажу, крыху больш за 47 тысяч тон сіласу і закруціць у стрэйч-плёнку 2 тысячы тон травы – усяго  каля 22,5 тысячы тон кармавых адзінак, з разліку на адну ўмоўную галаву гэта 34 цэнтнера. – Для нашай гаспа­даркі, якая спе­цыя­лізуецца на малочнай вытворчасці, нарых­тоўка кармоў – стра­тэ­гічная задача,  – па дарозе на поле тлумачыць галоўны аграном КСУП «Гудагай» Андрэй Ненартовіч.  – У параўнанні з мінулым годам, травы сёлета выглядаюць значна лепш – гэтаму паспрыяла цёплае надвор’е і пастаянныя дажджы. Думаю, большую частку травяністых кармоў нарыхтуем з першага ўкосу. На плошчы больш за 600 гектараў высопрадукцыйных сенакосаў унеслі азот: калі і надалей будзе такое надвор’е – атава не прымусіць сябе чакаць.  Маладыя сілы гудагайскай касавіцы: Аляксандра Шукяловіч, Яўген Юркойць і Дар’я Жукоўская Намаганнямі чатырох касілак у КСУП «Гудагай» травы кладуцца ў пракосах на 100 гектарах – гэта крыху больш за 3% ад плана. На модульнай ратацыйнай касілцы КМР-9 трэці сезон працуе Генрых Млынскі.  – У сярэднім за дзень абкошваю каля 60 гектараў. Найлепшы вынік сёлетняга сезону – 70 гектараў. Перавагі гэтай касілкі ў тым, што яна сумяшчае некалькі аперацый за адзін праход,  –  дзеліцца механізатар.  Падборам і здрабненнем падвяленай травы ў КСУП «Гудагай» займаюцца 3 корманарыхтоўчыя комплексы: «Джон-Дзір» і два КВК-800 – за дзень яны ўбіраюць каля 90% скошаных траў. Непадалёк ад аграгарадка Малі гэта рабіў Міхаіл Лашчонак, які, дарэчы, некалькі гадоў запар станавіўся адным з лепшых корманарыхтоўшчыкаў вобласці. Цікаўлюся ў камбайнера, ці плануе сёлета паўтарыць мінулагодні вынік.  – Хто яго ведае,  – паціскае плячыма мужчына.  – За ўзна­га­родамі ніколі не гнаўся і не ставіў перад сабой мэты быць першым. Травы, здаецца, нядрэнныя – цяпер самае галоўнае своечасова іх скасіць.  – Ад таго, у якой фазе скошаны травы, залежыць якасць будучых кармоў,  – далучаецца да размовы Андрэй Ненартовіч.  – Для злакавых цяпер ідэальная пара. Вось-вось – і будзем убіраць канюшыну. Усе бабова-злакавыя ўгоддзі ў нас палепшаныя. Засеяны пра­межкавымі культурамі нават невялікія лапікі зямлі побач з фермамі і ў іншых месцах. Стараемся выкарыстоўваць усе магчымасці і зямлю, каб у поўным аб’ёме нарыхтаваць на зіму кармы.  На граблях працуе Яўген Грымбоўскі Другі кормаўборачны камбайн працаваў каля вёскі Філіпаны. За рулём «Джон-Дзіра» быў Сяргей Урлік, які летась падчас раённага свята пра­цаў­нікоў сельскай гаспадаркі пады­маўся за ўзнагародай на рым­дзюнскую сцэну як лепшы корма­нарых­тоўшчык раёна. Дарэчы, партрэт механізатара сёлета занесены на раённую Дош­ку гонару. – Камбайн ні хвіліны не прастойвае,  – расказвае мужчына.  – Тэхнікі для адвозкі зялёнай масы хапае: траву на малочна-таварны комплекс «Малі», дзе закладваюць сянажна-сіласную траншэю, возяць 10 аўтамабіляў і трактароў. Летась пераможцам працоў­нага спаборніцтва на корма­на­рыхтоўцы, якое штогод ладзіць райкам прафсаюза работ­нікаў агра­прамысловага ком­плексу, сярод занятых на адвозцы «зялёнкі» вадзіцеляў стаў Пётр Сяргей. Сёлета механізатар таксама возіць траву.  – Травы цяпер харошыя!  – гаворыць вадзіцель.  – За дзень раблю да дзесяці рэйсаў – іх колькасць залежыць ад таго, як далёка працуем ад фермы ці комплексу.  За рэйс Руслан Шпургіс перавозіць каля 10 тон травы Вадзіцель Віктар Алёкса Пакуль адны косяць і возяць траву, другія яе трамбуюць без перабольшання круглыя суткі, бо так патрабуе тэхналогія закладкі сянажнай масы. У дзень майго прыезду ў КСУП «Гудагай» закладвалі травой 7 траншэй. Да слова, некалькі гадоў назад тут пабудавалі па адной сянажна-сіласнай траншэі каля малочна-таварнага комплексу «Германішкі» і малочна-таварных ферм «Дрэвянікі», «Ліпнішкі», «Лоша».   Віктар Грамбоўскі другі сезон за рулём кормаўборачнага камбайна КВК-800 Уладзімір Жук возіць «зялёнку» Іосіф Макарэвіч пазалетась стаў на жніве першым вадзіцелем-тысячнікам  Вадзіцель Валерый Змітровіч У многім якасць будучага сенажу залежыць ад трамбоўкі. Для гэтага гудагайцы набылі спецыяльнае прычапное прыстасаванне, якое механізатары называюць катком – ён заступае на змену двум «Амкадорам» ноччу.  Такім катком трамбуюць у траншэях траву На «Амкадоры» зялёную масу ў траншэі трамбуе Ігар Алёкса – Выкарыстанне для трамбоўкі пагрузчыкаў не вызваляе ад таго, што трэба ў першую чаргу думаць пра суадносіны колькасці сенажыруемай масы да вагі трамбавальнай тэхнікі,  –  гаворыць галоўны аграном Андрэй Ненартовіч.  – Каток ідэальна выціскае паветра. Пры выкананні асноўных правіл закладкі траншэі – трохдзённы тэрмін, герметычнасць і іншых – атрымліваецца сянаж высокай якасці.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич   Фото:  Алёна Ганулич