Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.10.2022

Юная вокалистка Дарья Артемьева - в числе лучших на "Галасах свету"

Вучэбны год распачаўся нядаўна, а выхаванцы Астравецкай дзіцячай  школы мастацтваў  ужо скараюць творчыя вяршыні. Першай “ластаўкай” стала Дар’я Арцем’ева, якая заваявала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на адкрытым абласным дабрачынным конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Галасы свету”. Конкурс праходзіў у 2 туры, заяву на ўдзел разам з відэа вакальнага нумара настаўнік харавога аддзялення Таццяна Канчанін, у якой займаецца дзяўчынка, адправіла яшчэ ў жніўні. За права прайсці ў фінал, змагалася 50 удзельнікаў, але атрымалася гэта толькі ў 11 – у тым ліку і ў астраўчанкі. У другім туры дзеці дэманстравалі вакал і артыстызм на сцэне Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Дар’я Арцем’ева выканала эстрадна-народную песню “На заре, на зореньке”, атрымала годную адзнаку журы і заваявала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. – Вельмі ўзрадаваліся ўзнагародзе, – падзялілася ўражаннямі педагог дзяўчынкі. – Трапіць у фінал ужо, лічу, станоўчы вынік. А тут увайшлі ў тройку лепшых! І гэты пры тым, што канкурсанты былі ў асноўным з буйных гарадоў, кшталту Ліды і Гродна, дзе ёсць спецыяльныя вакальныя студыі. Наша Даша малайчына! У мінулым вучэбным годзе мы таксама ўдзельнічалі ў розных конкурсах і займалі прызавыя месцы, у гэтым – пакуль першы дыплом. І, спадзяёмся, не апошні. Віншуем Дар’ю і яе настаўніка з узнагародай. Островецкая правда