Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.08.2020

Комбайнерский экипаж РУП "Островецкий совхоз "Подольский" убрал тысячу тонн зерна

У кагорту пераможцаў-камбайнераў на фінішнай прамой працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўвайшоў экіпаж РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» у складзе Віталя Тумінскага і Руслана Круглякоўскага. Хлебаробы сёння, 4 жніўня, намалацілі тысячу тон збожжа. З пераможным вынікам камбайнераў-тысячнікаў прама ў полі павіншавалі старшыня райкама работнікаў АПК і галоўны бухгалтар Юрый Адула і Марыя Станкевіч, дырэктар гаспадаркі і яе прафсаюзны лідар Дзяніс Кірпа і Людміла Казлоўская. Хоць для Віталя Тумінскага сёлетняе жніво дваццатае, у пары з Русланам Круглякоўскім ён упершыню шчыруе на жніве – да слова, мужчыны працуюць на лесанарыхтоўчай тэхніцы ў Астравецкім лясгасе. Саўгасныя нівы хлебаробы абмалочваюць на новым камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218. – Найбольш падчас уборачнай кампаніі намалочваў 2 тысячы тон збожжа , – расказаў Віталь Тумінскі.  – Сёлета ўраджай радуе: збажына дае на круг пад 35 цэнтнераў. Думаю, да канца ўборкі будзе 2 тысячы . Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам! Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 4 жніўня на Астравеччыне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа. Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. Текст:  Администратор сайта