Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20.01.2023

Крещение: освящение воды и окунание в иордани

19 студзеня вуліца Савецкая ў Астраўцы была запоўнена машынамі, а да царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла няспынным патокам ішлі людзі – як праваслаўныя вернікі, так і католікі. Здаецца, ужо ўсе ведаюць пра цуд крашчэнскай вады, якая раз у год у гэты дзень, у свята Богаяўлення Гасподняга, набывае асаблівыя ўласцівасці – і кожнаму хочацца мець яе ў доме. – Цуд крашчэнскай вады не ў тым, што яна не псуецца на працягу года ці нават больш, – сказаў, асвяціўшы ваду ў шматлікіх ёмістасцях у храме, настаяцель Георгій Савіцкі . – Галоўнае значэнне вялікай агіасмы ў тым, што яна нясе ў сабе благадаць. Бярыце яе, нясіце дахаты, акрапляйце жыллё, піце ранкам, прачнуўшыся, а калі хварэеце, то і на працягу дня – і няхай з вамі заўсёды будзе Божая благадаць і здароўе. Пасля літургіі і асвячэння вады многія рушылі на востраў кахання: нехта –  каб акунуцца ў спецыяльна абсталяванай купелі , іншыя – каб паглядзець на смельчакоў ці пакаштаваць смачнай юшкі або гарачага чаю. Пра зручнасць і бяспеку першых паклапаціліся зараней: устаноўлены палаткі для пераапранання, дзяжураць выратавальнікі і хуткая дапамога. А другіх сустракае апетытным водарам палявая кухня. Айцец Георгій, памаліўшыся, асвяціў ваду ў іардані – так называюць крашчэнскую купель – і першы купальшчык спусціўся па драўляных сходках у ваду… Жадаючых акунуцца было шмат – з вайсковай часці 7434 прыехала дзясяткі два салдат – хлопцы адзначылі, што для акунання бралі толькі добраахвотнікаў. – Я штогод акунаюся на Крашчэнне з 2006 года, – гаворыць начальнік РАНС Віталь Рыбак, які ў шчыльным святочным графіку – выратавальнікі ў гэты дзень адзначаюць прафесійнае свята – знайшоў “фортачку”, каб прыйсці ў царкву і акунуцца ў іардані. – Упершыню адчуў бадзёрасць і сілу крашчэнскай вады падчас фестывалю праваслаўнай моладзі ў Жыровічах – і з таго часу не прапускаю магчымасці. І сыноў да гэтага прывучыў. Сёння яны ў школе, калі вернуцца, мы абавязкова прыйдзем усе разам на востраў, каб акунуцца яшчэ раз. – Дык сёння ж надвор’е, як у Ташкенце, – гаворыць яшчэ адна заўзятая купальшчыца Любоў Тальчук. – Здаралася, што акуналіся ў 25-градусны мароз: выходзіш з вады – і валасы ў ледзяшы ператвараюцца. Але якую бадзёрасць пасля адчуваеш! Кожны год купаюся на Крашчэнне – ні разу не захварэла. – Я не так даўно прызвычаілася да гэтай традыцыі, – прызнаецца Жанна Трусевіч. – Для мяне гэта – як праверка самой сябе на трываласць, магчымасць даказаць, што магу пераступіць цераз сябе. – Штогод акунаюся – і ўсім раю, – усміхаецца, выходзячы з вады, Аляксандр Альховік. – Неапісальныя адчуванні! Заходзіш у ваду – холадна да немагчымасці, выходзіш – усё цела ахоплівае жар. Цудоўна! Што ж, хай благадаць крашчэнскай вады, якую людзі панеслі ў той дзень у свае дамы ў розных ёмістасцях, а галоўнае – у душах, застанецца з імі як надаўжэй. Островецкая правда