Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.11.2020

Кто ездит по тротуарам, выясняли в райисполкоме

Ездакі па тратуарах з’явіліся ў Астраўцы. Аб гэтым і не толькі на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама расказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Місюк.   У РАЁНЕ ЗА ТЫДЗЕНЬ РАУС :  узбуджана 4 крымінальныя справы (1 – за нявыплату аліментаў, 3 – па фактах  крадзяжу грошай з банкаўскіх картак ); зафіксавана 7 сямейна-бытавых канфліктаў; адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў, затрыманы 1 вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем ў нецвярозым стане; устаноўлены парушальнік парадку, які ездзіў на машыне па тратуарах горада. РАНС : ноччу з панядзелка на аўторак адбыўся пажар у Страчанцы, ахвяр няма. Сельская гаспадарка: араць і віншаваць Асноўная ўвага КСУПаў на гэтым тыдні засяроджана на нарыхтоўцы кармоў і ўборцы цукровых буракоў. – Шмат цукровікаў ужо падрыхтавана на адгрузку. Уборка караняплодаў ідзе актыўнымі тэмпамі. Па прагнозу надвор’я моцных дажджоў і мінусавой тэмпературы не чакаецца, таму працаваць у полі можна , – адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла. Падцягнуць зябліва даручыў сельгаспрадпрыемствам раёна старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін: – Ставім задачу – да сотні гектараў кожнай гаспадарцы. Пакуль гэты паказчык выконвае толькі «Гудагай» . Пры тым што своечасова паднятае зябліва сёння – гэта развязаныя рукі заўтра, значыць, вясной. Не спраўляецеся самі – карыстайцеся рэзервамі сельгастэхнікі. Пацікавіўся Ігар Яраслававіч падрыхтоўкай віншавання працаўнікоў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам, якое, да слова, запланавана на 14 лістапада. Як запэўніў удзельнікаў планёркі Іван Карніла, свята адбудзецца ў кожнай гаспадарцы раёна. Будаўніцтва: што ў праекце, а што ў працэсе – Падрыхтаваны праект указа па карэкціроўцы  інвестпраграмы бягучага года ,  – адзначыў старшыня райвыканкама.  – Станоўчы эфект далі нашы паездкі ў Міністэрства эканомікі: папярэдне бюджэт інвестпраграмы на 2021 год для нашага раёна складзе каля 80 мільёнаў рублёў. – Што тычыцца будаўніцтва сённяшняга дня, то было вырашана ў пачатку месяца зайсці на пешаходна-рэкрэацыйную зону. Калі гэта адбудзецца?  – запытаў Ігар Шалудзін. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко адзначыў, што работы пачнуцца пасля 7 лістапада. Віктару Зелянко таксама было даручана прадумаць, як арганізаваць рух на ўчастку вуліцы Валадарскага, які хутка адкрыецца, аднак будзе перакрыта на рэканструкцыю чарговая частка, уключаючы мост праз раку Кавалёўку. – Вяртаючыся да пытання, якім павінен быць знак на кальцавой развязцы за Бялькішкамі. Вялікім і салідным,  – упэўнены старшыня райвыканкама.  – Прыклад таго, як гэта будзе выглядаць, ёсць на мяжы Гродзенскай і Мінскай абласцей. Перапрацоўка: збіраем паперу Актуальнай тэмай застаецца нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў. Як паведаміў начальнік аддзела ЖКГ Аляксандр Жук, каля 30% макулатуры на працягу года – амаль 150 тон – вывезена за межы раёна сецевікамі. Кардонная фабрыка ў Альхоўцы забяспечана сыравінай прыкладна на 2-3 месяцы, якая, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка, прымае макулатуру па 10-11 капеек, у той час як ЖКГ прапануе 2 капейкі, райспажыўтаварыства – 5. –  Пандэмія  не ўплывае на збор паперы,  – падвёў вынік Ігар Шалудзін.  – Гэтым проста трэба заняцца. Так што чакаю прапаноў. АДНЫМ СКАЗАМ – Астравецкаму РУП ЖКГ даручана ў цесным кантакце з сельвыканкамамі праверыць запаўненне смеццевых кантэйнераў на могілках раёна, якія могуць быць запоўнены пасля каталіцкіх Дзядоў. – Работнікам ДРБУ-159 і ЖКГ неабходна абкасіць адкосы ўздоўж раённых дарог. – Аддзелу ДАІ рэкамендавана вырашыць пытанне парушэння правілаў дарожнага руху па завулку Школьным: там вадзіцелі ігнаруюць знак «рух забаронены» . Лічба 39,9% астраўчан  ужо прывіліся ад грыпу. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Ольга Хотянович