Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.04.2020

Кто поселится в арендном доме

Што можа быць важней для маладой сям’і, чым метры  жылплошчы ? Работнікі адукацыі Дзмітрый і Алена Ігнацікі разам з дачушкай Палінкай хутка пераедуць у новую кватэру. Такую магчымасць сям’я Ігнацік атрымала дзякуючы інвестыцыйнай праграме: за дзяржаўныя сродкі ў нашым горадзе будуецца першы арэндны дом. Наваселле ў ім будуць спраўляць выключна работнікі сацыяльнай сферы: аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорта.   – Такога сюрпрыза не чакалі, – усміхаючыся, прызналася Алена Ігнацік. – Не адзін год стаім на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, а тут неспадзявана прапанавалі кватэру ў новабудоўлі – канешне, мы ўзрадаваліся. – Прыемную навіну мне сказалі на рабоце, – дадаў Дзмітрый, які працуе педагогам у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. – Я чуў, што запланавана будаўніцтва арэнднага дома для сацыяльнай сферы, але не спадзяваўся, што трапім у лік шчасліўчыкаў-навасёлаў. Наколькі ведаю, арэнднае жыллё прадстаўляецца гатовым – пад ключ – заязджай і жыві. Думаю, зіму сустрэнем у новай кватэры. З пачаткам будаўніцтва ў Астравецкім раёне Беларускай АЭС цэны на здымнае жыллё ў прыватнікаў узляцелі ў некалькі разоў, таму арэндныя дамы – вырашэнне кватэрнага пытання не толькі для маладых сем’яў, але і для спецыялістаў, якіх у горад энергетыкаў прыязджае ўсё больш. Многія не супраць застацца тут жыць – быў бы дах над галавой. Таму спадзяёмся, што першы арэндны дом у Астраўцы стане не апошнім і хутка яго пустыя цёмныя вокны засвецяцца агеньчыкамі ўтульнасці і цеплыні хатняга ачага. Текст:  Марина Мацкевич   Фото:  Марина Мацкевич