Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.02.2020

Лепшым ляснічым Беларусі па выніках года стаў Аляксандр Гайса

У лясной гаспадарцы Аляксандр Міхайлавіч працуе амаль 30 гадоў, з якіх больш за 20 узначальвае Астравецкае лясніцтва. Партрэт ляснічага заносіўся на раённую Дошку гонару Астравецкага раёна і Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Дзякуючы намаганням Аляксандра Гайсы члены школьных лясніцтваў актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах – такіх як «Тыдзень лесу», «Квітней, мой лес», а само лясніцтва стабільна выконвае ўсе вытворчыя заданні і планы. Нагадаем: у конкурсе прафесійнага майстэрства ляснічых штогод удзельнічаюць работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Пры вызначэнні пераможцы спецыяльная камісія ўлічвала прафесійныя якасці кандыдатаў, выкананне лясніцтвам лесагаспадарчай дзейнасці, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызма і іншыя. Аляксандр Міхайлавіч абышоў усіх калег з вобласці і рэспублікі і стаў «Лепшым ляснічым года». Віншуем з перамогай! Текст: Алёна Ганулич