Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.07.2023

Медалью "За безупречную службу" награжден Григорий Цейко.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені ўзнагароджаны старшыня Рытанскага сельвыканкама  Рыгор Цэйка . Падчас святкавання Дня Незалежнасці ўзнагароду яму ўручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік. Рыгор Часлававіч – самы вопытны кіраўнік мясцовай улады на Астравеччыне: ён узначаліў тады яшчэ Падольскі сельскі Савет у жніўні 1996 года. За гэты час прайшла яго рэарганізацыя, змена назвы і дыслакацыі, тэрыторыя сельскага Савета павялічылася больш чым у 2 разы. Нязменным застаецца ўвага Рыгора Часлававіча да патрэб людзей, што жывуць на гэтай тэрыторыі, яго імкненне зрабіць будні і святы вяскоўцаў больш камфортнымі, цікавымі і насычанымі. Усе, хто яго ведае, могуць пацвердзіць: высокая адзнака працы старшыні сельвыканкама цалкам заслужаная. Віншуем! Островецкая правда