Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.08.2020

На Островетчине начат сев рапса

На гэтым тыдні на Астравеччыне справяць сімвалічныя дажынкі: усе гаспадаркі раёна амаль абмалацілі саспелую збажыну. На парадку дня аграрыяў – падрыхтоўка глебы пад сяўбу крыжакветкавых і збожжавых. Як з гэтым спраўляецца «застрэльшчык» сяўбы азімых культур, КСУП «Гудагай», напрыканцы мінулага тыдня паглядзеў наш карэспандэнт. Дарэчы, на мінулым тыдні рапс сеялі толькі ў КСУП «Гудагай», а літаральна праз некалькі дзён да яго далучыліся ўсе гаспадаркі раёна. Азімы клін крыжакветкавых сёлета складзе больш за 3,5 тысячы гектараў, з якіх 2 900 зойме рапс, 795 – свірэпіца. Рапс нараўне з цукровымі буракамі лічыцца эканамічна выгаднай культурай – вядома, калі ўродзіць. Сёлета крыжакветкавы сыпаўся добра, найлепш у КСУП «Гудагай»: на круг камбайнеры намалочвалі 42,6 цэнтнераў – да параўнання, у мінулым годзе – 34,9. – Плошчы пад рапсам сёлета вырашылі павялічыць на 100 гектараў: усяго ім плануем засеяць 700 гектараў, свірэпіцай – 150,  – расказаў галоўны аграном КСУП «Гудагай» Андрэй Ненартовіч. Стаўка гудагайцаў на «чорнае золата» цалкам апраўдана. Крыху больш за паўгода назад на тэрыторыі механічных майстэрань у Палушах адкрыўся цэх па перапрацоўцы насення рапсу. Гэты працэс цалкам безадходны: з чорных бубачак крыжакветкавага на выхадзе атрымліваецца натуральны алей і спажыўны жмых у выглядзе цёмназялёных хлоп’яў. Падчас майго візіту адзін з самых вопытных сейбітаў гаспадаркі Вацлаў Кандратовіч працаваў на ізабелінскіх палях. На сучасным пасяўным агрэгаце аўстрыйскай вытворчасці Pottinger, які працуе ў счэпцы з трактарам «Джон-Дзір», мужчына за дзень засявае каля 40 гектараў. – На гэтай сеялцы працую другі сезон, да гэтага ў мяне была «Амазонія». У «аўстрыйкі» дыскавая секцыя – ляйчэй ваяваць з камнямі, не тое, што раней,  – расказвае сейбіт . – Норма высеву рапса невялікая: не трэба часта рабіць перапынкі для засыпкі насення ў бункер. Працуецца няблага, праўда, вільгаці не хапае. Самі бачыце, як пыліць! Вацлаў Кандратовіч працуе ў сельскай гаспадарцы з 1982 года Перад тым як сеяць, глебу трэба старанна падрыхтаваць. Сёлета да пасяўной азімых у КСУП «Гудагай» набылі культыватар для інтэнсіўнай апрацоўкі глебы Karat 9 ад нямецкай фірмы Lemken. – Культывар, канешне, класны – слоў няма,  – гаворыць механізатар Рыгор Тхораў . – Пасля яго работы ў глебу дасткова ўнесці мінеральныя ўгнаенні – і ўсё: можна сеялку выпускаць, плугі ўжо непатрэбны. Глебу пад сяўбу рыхтуе Рыгор Тхораў Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 17 жніўня на Астравеччыне  277 гектараў  засеяны рапсам (10%). Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич