Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.06.2021

На Островетчине прошел праздник "Диалог наций"

Упершыню свята “Дыялог нацый” на Астравеччыне прайшло ў  2019-ым . У гэтым годзе добрая традыцыя адрадзілася, тым больш, што сёлета Рымдзюнскі клуб адзначае 20-годдзе. Адкрыццё новай экспазіцыі ў музейным пакоі “Куточак старажытнага мясцовага побыту гервяцкага краю”, духмяны чай з мясцовых траў і прысмакі ад удзельнікаў аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры “Жыльвіціс”, рымдзюнскі мёд, выставы народных майстроў і рамеснікаў з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці – сапраўдны творчы вернісаж раскінуўся ў фае аддзела культуры і вольнага часу. Павіншавалі віноўнікаў свята намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко, загадчык сектара культуры Вольга Баяровіч, намеснік старшыні КСУП “Гервяты” па ідэалагічнай рабоце Алена Сцефановіч, старшыня раённага аддзела грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Раткевіч, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання літоўцаў “Віцязь” Уладзімір Бублевіч і іншыя. Цудоўным дапаўненнем свята сталі выступленні лепшых артыстаў і калектываў Астравеччыны, а таксама музычныя нумары ад “Натхнення” – творчага калектыва навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. …Беларуская, руская, літоўская мовы гучалі ў гэты дзень. Свята “Дыялог нацый” – яскравае пацверджанне, што на Астравеччыне, як і на Беларусі, у згодзе і павазе да традыцый, культуры і веры шмат гадоў у адзінстве і еднасці жывуць беларусы, літоўцы, рускія, палякі і іншыя нацыянальнасці. Больш падрабязна чытайце ў адным з нумароў газеты. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алена Ганулич