Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.06.2020

Онлайн-проекты к 75-летию Победы: говорили и показывали дети

На працягу мая Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі рэалізоўваў у сацыяльнай сетцы «ВКантакце» анлайн-праекты, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. – Першай мы запусцілі акцыю «Анлайн-паштоўка «Я помню! Я ганаруся!»,  – расказвае педагог-арганізатар Святлана Лета.  – Умовы былі простымі: зрабіць у любой тэхніцы паштоўку, сфатаграфаваць яе і даслаць у суполку ЦТДіМ.  Фота публікавалі на сцяне суполкі на працягу двух тыдняў. Да гэтага творчага марафону падключыліся не толькі вучні школ, але і малышы дзіцячых садкоў – усяго  даслалі 69 паштовак.    Паштоўка СШ №3 – Таксама мы прапанавалі дзецям па­ўдзель­нічаць у відэаконкурсе вершаў і песень пра вайну «Пераможны май»,  – працягвае Святлана.  – Ролікі таксама размяшчалі ў суполцы нашай установы, а аўтараў самага цікавага чакаў прыз. Хоць відэа даслалі не так шмат, як паштовак – усяго сем, але якія гэта былі ролікі: дэталёва распрацаваныя сцэнарыі і падача творчых выступленняў, якія суправаджаліся даку­ментальнымі хронікамі, падтанцоўкамі, дэкарацыямі! Папрацавалі ўдзельнікі і іх творчыя кіраўнікі на славу.   Лепшай прызнана работа на верш Пімена Панчанкі «Дзеці вайны» ў выкананні альхоўскай школьніцы Ксеніі  Кусойць – яна і атрымае прыз.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Рита Дремо