Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.08.2020

Осенние хлопоты аграриев КСУП "Гервяты"

На сяўбе азімых найбольш папацець сёлета давядзецца аграрыям КСУП «Гервяты»: яны з восені плануюць пасеяць крыжакветкавыя і збожжавыя амаль на 4 тысячах гектараў – гэта найбольш сярод усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і складае амаль 30% ад раённага плана.  Наш карэспандэнт да­ве­даў­ся, што ў гэтым накірунку робяць агра­намічная служба і меха­нізатары гаспадаркі. – Пасяўная кампанія будзе няпростай. Па-першае, на тыдзень зацягнулася ўборка збожжавых, па-другое, тэрмінова трэба вызваляць палі ад саломы,  – расказаў галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька.  – Азімыя больш урадлівыя за яравыя, таму цяпер нам трэба спрацаваць максімальна добра, якасна і хутка. Тэрмінаў сяўбы рапсу ніхто не адмяняў, на падыходзе – і збожжавыя.  Сёлетні год  за апошнія некалькі ўборачных сезонаў быў найбольш ураджайным як для Астравецкага раёна ў цэлым, так і для КСУП «Гервяты» ў прыватнасці. Валавы збор збожжа ў бункернай вазе склаў амаль 17 тысяч тон.  – Мяне ўсцешылі рапс і жыта. Крыжакветкавы сыпаўся пад 37 цэнтнераў з гектара, а азімае жыта – за 70,  – працягвае аграном.  – Плошчы пад рапсам сёлета плануем павялічыць на 150 гектараў, пад жытам – сеем толькі гібрыды – на 100. Дарэчы, гервятцы ўжо прыкрылі ў глебу насенне свірэпіцы на пло­шчы 200 гектараў, яшчэ 50 гектараў адвядуць для выпасу жывёлы.  У дзень майго прыезду рапс сеялі адны з самых вопытных механізатараў гаспадаркі – Эдуард Мілэйша і Рымантас Трапшыс.  Адзін з самых вопытных сейбітаў Эдуард Мілэйша – Норма высеву значна меншая за збожжа: на гектар патрэбна дзесьці 2-3 кілаграмы насення. Таму раблю менш прыпынкаў, каб рапс засыпаць у бункер,  – расказвае сейбіт Эдуард.  – Радуе, што сёлета атрымалі добры ўраджай. Засмучае, што не хапае вільгаці – вельмі патрэбны дажджы.  Думкі калегі пра засушлівае надвор’е падзяляе і Рымантас Трапшыс. Вясной механізатару даверылі новы сучасны пасяўны агрэгат аўстрыйскай вытворчасці «Поцінгер», які працуе ў счэпцы з «Беларусам». Падчас сяўбы свірэпіцы «аўстрыйку» адразу выпускалі на іржышча, каб у глебе захоўвалася больш вільгаці. Рымантас Трапшыс за дзень засявае 50 гектараў Дарэчы, гервятцы не шкадуюць грошай на абнаўленне тэхнікі. Каб паскорыць аб’ёмы падрыхтоўкі глебы, у гаспадарцы сёлета набылі 2 прэс-падборшчыкі «Крона» і «Ф’южэн» і культыватар вытворчасці «Амкадор».  З плугамі па гервяцкіх палях не першы год «ходзіць» Андрэй Махонька. Да слова, сёлета па выніках працоўнага  спаборніцтва  райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на вясенне-палявых работах мужчына стаў лепшым аратым раёна.  Пад крыжакветкавыя і збожжавыя культуры глебу рыхтуе Андрэй Махонька – У гаспадарцы працую 15 гадоў, на ворыве – 8-ы сезон,  – расказвае Андрэй.  – У любым відзе механізатарскіх работ ёсць свае нюансы. Араты, напрыклад, павінен умець добра рэгуляваць плуг.  Акрамя падрыхтоўкі глебы, сяўбы рапсу, назапашвання мінеральных угнаенняў і вывазу на палі арганікі, на парадку дня  аграрыяў КСУП «Гервяты» яшчэ шмат работ: працягваецца нарыхтоўка сенажу, з дня на дзень будуць закладаць сілас, капаць бульбу і цукровыя буракі… Словам, клопатаў хапае. Пагрузкай саломы займаецца Віктар Васілёнак ЛІЧБА 1 306 гектараў  (33%) пад­рыхтавана пад сяўбу азімых культур. 660 гектараў  (78%) заняў рапс. 1 978 гектараў  палёў (47%) вызвалена ад саломы. *На 26 жніўня   Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич