Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.08.2020

Островец голосует активно

На Астравеччыне працягваецца  датэрміновае галасаванне  па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чарга з жадаючых прагаласаваць датэрмінова на выбарчым участку №5 сабралася задоўга да яго адкрыцця. Моладзь, людзі старэйшага і сталага ўзросту, праходзячы міма кінаканцэртнай залы “Астравец”, дзе месціцца выбарчы ўчастак, па справах або спецыяльна выдзеліўшы час, каб аддаць голас за абранага кандыдата, хутка і спраўна апускаюць бюлетэні ў скрыню. Юрый Варковіч, выбаршчык: – У дзень асноўнага галасавання прыйсці на ўчастак не атрымаецца, таму вырашыў прагаласаваць сёння. На выбары хаджу заўсёды. Лічу, што гэта абавязак кожнага беларуса, які паважае і любіць сваю краіну. Марк Лаўрыновіч, выбаршчык: – Прыйсці ў нядзелю ў мяне не атрымаецца. Да таго ж крыху прыхварэў, так што на ўсялякі выпадак – магчыма, стан здароўя пагоршыцца – галасую датэрмінова. У выбарах удзельнічаю заўсёды – гэта мой грамадзянскі абавязак. Хачу адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі ўчастка да выбараў падчас барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй: на ўваходзе ёсць сродкі для апрацоўкі рук, маскі – я прыйшоў у сваёй – і нават пластыкавыя экраны. Хоць сітуацыя і спакойная, прафілактыка не пашкодзіць. Галіна Малочка, выбаршчык: – У нядзелю ў нашай сям’і важнае мерапрыемства, таму прагаласаваць вырашылі датэрмінова. Я прыйшла сёння, а родныя плануюць прагаласаваць заўтра ці ў суботу. Не прыйсці не магла – галасую заўсёды. А як жа інакш? Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Ольга Хотянович Фото:  Ольга Хотянович