Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.08.2022

Першыя тысячнікі на Астравеччыне – гудагайскія зернесушыльшчыкі

Сёння сталі вядомыя першыя пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое штогод праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў. Першымі 2 тысячы тон у раёне дасушылі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч з КСУП “Гудагай”. Гэты тандэм сярод зернесушыльшчыкаў перамагае трэці сезон запар. Пад абед панядзелка, 1 жніўня, на зернесушылцы айчыннай вытворчасці “ГрынВэй” у Германішках Вадзім і Віталь давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа і рапсу. Дыпломы і грашовыя прэміі Вадзіму Адамковічу і Віталю Анлрушкевічу ўручыў прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула. Віншуем! Текст: Алёна Ганулич Фото: Алёна Ганулич https://www.ostrovets.by