Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.09.2020

Пионерской организации Беларуси – 30 лет. В Островце прошли торжественные мероприятия

Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, аднаму з самых масавых у нашай краіне аб’яднанню, спаўняецца 30 год. Да гэтай юбілейнай даты была прымеркавана сённяшняя ўрачыстасць, якая прайшла на адкрытай пляцоўцы ля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сцяг-шоу З прывітальным словам да акцябрат, піянераў і тых актывістаў, якія яшчэ толькі рыхтаваліся да ўрачыстага павязвання піянерскага гальштука, выступілі намеснік начальніка аддзела адукацыі Вольга Дэмбоўская і старшыня раённага савета РА БРПА Дзіяна Кісель. Дзіяна Станіславаўна, звяртаючыся да юных сяброў, зачытала віншаванне прэзідэнта краіны. Дружына імя З. Шырынскага СШ №3 атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі — Сёння наша  піянерская сям’я  павялічылася: да нас далучылася 85 актывістаў. Думаю, што кожны з гэтых рабят адзначыцца добрымі, карыснымі для краіны і людзей справамі, будзе ўзорным прыкладам для іншых , — упэўнена Дзіяна Кісель. Вучні Міхалішкаўскай СШ Павязванне гальштукаў Святочную атмасферу мерапрыемству надалі танцавальныя і песенныя нумары, забаўляльная праграма, а таксама творчыя пляцоўкі. Больш падрабязна пра ўрачыстасць і дзейнасць БРПА чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “АП”. Рыта ДРЭМА, фота аўтара. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Администратор сайта