Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.10.2020

Почему не будет "Дажынак"

… Як прадаць варнянскія яблыкі і чаму  астраўчане не баяцца каронавіруса , высвятлялі на чарговай планёрцы ў райвыканкаме. Ураджай ёсць, а збыту няма Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, на гэтым тыдні завершыцца ўборка кукурузы, буракоў і яблыкаў. – Вось чаго я не магу зразумець, дык гэта чаму кошт беларускіх яблыкаў у гандлёвых сетках такі высокі? – разважае старшыня райвыканкама. – І яшчэ адно пытанне: чаму тады варнянскія яблыкі, якія прадаюцца за рубель, попыт маюць невялікі, хоць якасць іх высокая? Усе патрэбныя сертыфікаты ў нас ёсць. Працэнтаў 80 нашых яблыкаў пойдзе на перапрацоўку – якая можа быць іх рэнтабельнасць? Прадумайце гэтае пытанне зарання, каб на наступны год яно не ўсплывала. Як адзначыў Ігар Шалудзін, асаблівую ўвагу на гэтым тыдні неабходна ўдзяліць  нарыхтоўцы кармоў , падцягнуць зябліва, завяршыць уборку саломы. Да слова, КСУП «Варняны» па стане на панядзелак з апошняй задачай ужо справілася. Важна пачаць работу па падрыхтоўцы тэхнікі да зімы. КАРЫСНА ВЕДАЦЬ Зацверджаны ўмовы палявання ў прыгранічнай паласе, дзе ёсць кабан і воўк. Без «Дажынак», але з віншаваннямі У вобласці ў сувязі са складанай сітуацыяй з-за каронавіруса святкаванне «Дажынак», якія планаваліся адзначаць у Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі, адменена. Такое ж рашэнне прынята і ў нашым раёне. – Аднак гэта не азначае, што  добраўпарадкаванне Альхоўкі , дзе павінна было адбыцца раённае свята, спыніцца,  – адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.  – Усё, што там пачата, будзе завершана. У сціснутым фармаце пройдзе і віншаванне лепшых працаўнікоў. – Не трэба збіраць усіх разам – святочна і з настроем можна павіншаваць людзей на рабочых месцах з невялікім музыкальным суправаджэннем. Сур’ёзны COVID Сітуацыя з хворымі  на COVID-19 на Астравеччыне не крытычная. Пакуль. – Толькі як данесці нашым людзям, што калі і далей ігнараваць рэкамендацыі медыкаў насіць маскі і вытрымліваць дыстанцыю – спадзяюся, рукі ўжо ўсе навучыліся мыць, – нас чакаюць сур’ёзныя наступствы. Чаму астраўчане лічаць, быццам гэта праблема іх абміне?! Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў нельга расслабляцца, трэба пастаянна нагадваць работнікам пра прафілактыку і самім быць прыкладам у выкананні рэкамендацый. – Пытанні процідзеяння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 былі разгледжаны з работнікамі медыцыны і адукацыі,  – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко.  – Усе адзначаныя ў школах і садках недахопы, да прыкладу, месячны запас масак або дэзсродкаў, аператыўна выпраўлены. – На жаль, што б ні рабілася з боку адказных структур, пакуль людзі самі не пачнуць выконваць рэкамендацыі медыкаў, рост захворванняў каронавірусам будзе працягвацца , – падвёў вынік размовы на гэту тэму Ігар Шалудзін. АДНЫМ СКАЗАМ – Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падняла пытанне па жылому фонду у Кямелішках: некаторыя дамы патрабуюць капітальнага рамонту, а некаторыя, магчыма, зносу. – Унесці прапановы, што размесціцца ў залах ЗАГСа, які ў хуткім часе пераедзе ў новы шматфункцыянальны сацыякультурны комплекс, даручана намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко. – Распрацаваць канцэпцыю добраўпарадкавання зоны паміж шматфункцыянальным комплексам і пажарным вадасховішчам даручана намесніку старшыні райвыканкама Віктару Зелянко. СТАТЫСТЫКА ЗА ТЫДЗЕНЬ –  Па лініі РАНС : гарэў аўтамабіль у вёсцы Задворнікі – ідзе следства. –  Па лініі РАУС : узбуджана 9 крымінальных спраў па фактах крадзяжу грошай з банкаўскіх картак; адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў – пацярпелых няма. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович