Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.03.2023

Почетной грамотой областного комитета профсоюзов награждена Надежда Шарейко

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць і садзейнічанне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці ўзнагароджана выкладчык дзіцячай школы мастацтваў  Надзея Шарэйка. Надзея Паўлаўна, акрамя таго што з’яўляецца сапраўдным прафесіяналам – дастаткова ўспомніць шматгадовае кіраўніцтва ансамблем народнай музыкі “Скарбніца” і шматлікія перамогі яе вучняў на розных конкурсах, яшчэ і актыўны грамадскі дзеяч. 35 гадоў узначальваць прафсаюзную арганізацыю – гэта не жартачкі, а вялікая праца. Якая была па вартасці ацэнена абласным прафсаюзным камітэтам. Падчас пасяджэння савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганаровую грамату Надзеі Шарэйцы ўручыў старшыня абласнога аб’яднання Віктар Лісковіч. Прыемная падзея стала не толькі нагодай для віншаванняў, але і для цёплых успамінаў: маладыя ўрач акушэр-гінеколаг Віктар Лісковіч і выкладчык музыкі Надзея Шарэйка добра ведалі адзін аднаго. Островецкая правда