Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.05.2020

Символ гордости и славы

Абласную акцыю «Сімвал гонару і славы» падтрымалі ва ўсіх раёнах рэгіёна, у тым ліку на Астравеччыне. Удзельнічалі ва ўрачыстасці да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь вядомыя людзі, перадавікі, таленавітая і адораная моладзь. У 11 гадзін адначасова над некалькімі кропкамі нашага раёна ўзняліся беларускія сцягі. На цэнтральнай плошчы ўзняць яго было даручана Рыгору Долгаму, дырэктару Астравецкага лясгаса, па выніках 2019 года занесенага на раённую Дошку гонару. Рыгор Мечыслававіч з’яўляецца дэпутатам Гродзенскага абласнога і Астравецкага раённага Саветаў дэпутатаў, членам калегіі Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, членам прэзідыума раённай арганізацыі «Белая Русь». Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама і Падзячным пісьмом старшыні выканаўчага камітэта вобласці. Каля спартыўнага аздараўленчага комплексу «Імпульс» сцяг узнімаў Аляксандр Ляховіч, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянату свету ў Лондане, пераможца чэмпіянату Беларусі па спартыўнай хадзьбе ў 2019 годзе. На чэмпіянаце краіны Аляксандр двойчы адзначаў перамогу, калі пабіў асабісты рэкорд і паказаў годны вынік: 5 000 метраў прайшоў за 19:02:08, 10 000 метраў – за 39:44:41. На тэрыторыі сярэдняй школы №1 сімвал незалежнасці і гонару Беларусі «запускалі ў неба» вучні гэтай установы адукацыі: Мілана Макей, выдатніца, дыпламант Каложскіх навукова-адукацыйных чытанняў «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі», пераможца занальнага этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі», рэспубліканскага конкурсу дзіцячай журналістыкі «СТАРТ»; Вадзім Лях, удзельнік раённага мерапрыемства «Вальс Перамогі», член школьнага маладзёжнага парламента, валанцёр і актывіст БРСМ; Аляксандра Ваяводская, пераможца міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Сіла слова», алімпіяды школьнікаў «Расія і Беларусь: гісторыя і духоўнасць грамадства». Адзначыць свята нацыяльнальнай сімволікі каля сярэдняй школы №3 сабраліся дырэтар Людміла Сасноўская, сакратар пярвічкі ГА БРСМ Вераніка Трубкіна і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валерый Кулеш.  Далучыліся да акцыі і ваенныя: зенітчыкі, пагранічная камендатура «Гудагай», застава «Астравецкая» і вайсковая часць 7434. Пагранічная камендатура «Гудагай» Застава «Астравецкая» 1146 гвардзейскі зенітны ракетны полк Текст: Ольга Хотянович