Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.05.2023

Спортивно-патриотическая игра “Зарница”: ворнянские пионеры едут на область

У дзіцячым летніку “Ластаўка” прайшла спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца” – пераможцы адправяцца абараняць гонар Астравеччыны ў вобласці. Змагалася за пуцёўку ў паўфінал 5 атрадаў юнармейцаў: “Полымя Перамогі” з СШ №2, “Адзінства” з СШ №3, “Перамога” з СШ№1, гудагайскі “Дазор” і варнянскі “Патрыёт”. З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ Крысціна Юргелянец, старшыня райсавета ГА БРПА: – Такую гульню мы праводзім штогод, аднак кожны раз мяняюцца некаторыя этапы. Заданні распрацоўвае Цэнтральны савет ГА БРПА. Конкурсы прапаноўваюцца розных накірункаў – ад творчых да ваенна-спартыўных. З падрыхтоўкай і правядзеннем апошніх нам дапамагаюць вайскоўцы часці 7434 і пагранкамендатуры “Гудагай”, за што ім вялікі дзякуй. Праз месяц, 13 чэрвеня, пераможцы раённага конкурсу паедуць на абласны этап. Абавязковы склад каманды: 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак. І ў кожнага свая задача згодна са “спецыяльнасцю”: камандзір, яго намеснік, стралок, разведчык, санітар і г.д. Акрамя таго, атрады павінны былі вызначацца не толькі адзінай формай, але і знакамі адрознення – юнармейцы зрабілі іх у выглядзе нашывак. Урачыстае пастраенне ўдзельнікаў, прывітальнае слова арганізатараў, падняцце Дзяржаўнага сцяга, выкананне гімна краіны – і піянеры адправіліся рыхтавацца да выпрабаванняў. ПА-ЗА КОНКУРСАМ Па ўмовах гульні юнармейцы маглі паспаборнічаць у творчых конкурсах “Візітка” і “Баявы лісток”, не ўключаных у агульны залік, – і падлеткі раскрылі свае таленты ў мастацкім афармленні, вакале, ігры на музычных інструментах, рэжысуры... Гэта былі, так бы мовіць, выпрабаванні для “разагрэву”. Самае яркае выступленне-знаёмства, па меркаванні журы, атрымалася ў варнянцаў, яны ж прыдумалі і лепшы баявы лісток. Пазаконкурсным стала і заданне, якім завяршылі “Зарніцу”, – гэта гульня па арыентаванні на мясцовасці “Бітва за сцяг”. Самымі хуткімі былі юнармейцы СШ№1. З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ Юнармейцы атрада “Перамога”: –       Нам было лёгка зарыентавацца ў вызначаным квадраце – на карце добра абазначаны кропкі, да таго ж ведаем гэту мясцовасць як свае пяць пальцаў. Ну і яшчэ адзін вельмі значны момант такога выніку ў тым, што мы размеркавалі ролі: адны чыталі карту, другія праглядалі магчымыя кропкі – атрымалася аператыўна. НА ПАЛАСЕ ПЕРАШКОД І ў іншых ваенна-спартыўных конкурсах спаборнічалі за запаветную пуцёўку ў паўфінал каманды. Так, інтэлектуальны квіз “тэсціраваў” юнармейцаў на веданне развіцця піянерскага руху, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гарадоў-герояў Беларусі, подзвігаў піянераў-герояў, дзяржаўнай сімволікі. На ўсе пытанні далі правільныя адказы атрады “Адзінства” і “Патрыёт”. У зборцы-разборцы аўтамата лепшы вынік паказалі гудагайскія юнармейцы. Найбольш трапныя пападанні ў мішэнь зрабілі ўдзельнікі СШ №1. Выхад атрада, выкананне каманд, здача рапарта, маршыроўка з песняй – агляд строю і песні паказаў: перамаглі на гэтым этапе гудагайскія і варнянскія падлеткі. Вадзім Дубяга, начальнік фізпадрыхтоўкі і спорту вайсковай часці 7434 : – Наша вайсковая часць не ўпершыню арганізоўвае падобныя спаборніцтвы, у тым ліку і для нашых выхаванцаў –  ваенна-патрыятычнага клуба “Адзінства” . Мы заўсёды рады падтрымаць падобныя ініцыятывы. Прыемна было паглядзець на каманды, іх імкненне паказаць сябе як мага лепш – бачна адказная падрыхтоўка. А хлопцы праз гэту гульню судатыкнуліся з нейкімі момантамі армейскай службы, да прыкладу, праз той жа конкурс-агляд строю і песні. На санітарным посце “экзамен” на веданне аказання першай даўрачэбнай дапамогі ў тэорыі і на практыцы на найвышэйшы бал здалі астраўчане з СШ №1 і СШ №2. Самым складаным выпрабаваннем для юнармейцаў стала паласа перашкод. Па-першае, яна ўключала ў сябе ажно 6 заданняў на трываласць і спрыт, якія атрадам трэба было прайсці за максімальна хуткі час і пры гэтым не “нашчоўкаць” штрафных балаў. А па-другое, сваю справу рабіў сонечны бязветраны дзень. Лепшую фізічную вытрымку паказалі варнянскія юнармейцы. З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ Юнармейцы атрада “Патрыёты”: –       Самым лёгкім быў інтэлектуальны КВІЗ: 10 з 10-ці пытанняў “ўзялі”! Самым складаным заданнем было на паласа перашкод: заданні ўскладняліся з кожнай новай “кропкай”, тым больш гэты этап быў апошнім, мы падвыматаныя – здавалася, што робім усё так запаволена. (Усміхаюцца.) Да “Зарніцы” рыхтаваліся  сур’ёзна: у каманду набіралі вопытных ігракоў, якія ўжо удзельнічалі ў падобных конкурсах; трэніраваліся днямі навылёт – таму разлічвалі выключна на перамогу. Мы гатовы яшчэ месяц да штодзённых падрыхтоўчых заняткаў, каб годна паказаць сябе на абласным этапе. Па выніках заліковых заданняў найбольшую колькасць прызавых месцаў набралі варнянскія школьнікі – 1 месца. На 2-м, з розніцай усяго ў адзін бал, –гудагайскія юнармейцы. Трэцяе, таксама з адставаннем у адно ачко, – у астраўчан з СШ №1. Островецкая правда