Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.08.2020

Торговый центр ZAMI поддерживает таланты Островетчины

Таленавітая астраўчанка  Анастасія Філістовіч  атрымала шматлікія віншаванні і грашовы падарунак ад гандлёвага цэнтра ZAMI.  Кіраўніцтва кампаніі-ўласніцы цэнтра не магло застацца раўнадушным да поспехаў адной з выпускніц сваіх добрых суседзяў – гімназіі №1. Таму ў мінулую пятніцу ў цёплай сяброўскай атмасферы дырэктар ГЦ ZAMI Сяргей Аўдзеенка павіншаваў дзяўчыну і ўручыў ёй сертыфікат на 1 000 рублёў.  – Нам вельмі прыемна падтрымліваць маладыя таленты нашага горада, бо вы – новае пакаленне, за вамі – будучыня,  – адзначыў Сяргей. У сваю чаргу дырэктар гімназіі №1 Алена Севасцьян выказала ўдзячнасць кіраўніцтву гандлёвага цэнтра за тое, што цэняць і ўшаноўваюць розум, талент і маладосць, а таксама Анастасіі, бо менавіта дзякуючы яе стараннасці і мэтанакіраванасці пра гімназію №1 Астраўца цяпер ведаюць ва ўсёй краіне. – Гэты год атрымаўся для мяне насычаным на розныя падзеі – прыемныя і не вельмі,  – падзялілася эмоцыямі віноўніца ўрачыстасці.  – Затое на фоне катаклізмаў 2020-га я навучылася цаніць усе прыемныя моманты і дні, напоўненыя радасцю і спакоем. Вялікі дзякуй настаўнікам, якія дапамагалі, патрымлівалі і часам хваляваліся за мяне яшчэ больш, чым я, – без вас я не набрала б такую колькасць балаў. Вялікі дзякуй калектыву ГЦ ZAMI за такі неверагодны сюрпрыз і жаданне падтрымліваць моладзь.   Дарэчы, гэта толькі першая «ластаўка«» ад гандлёвага цэнтра, кіраўніцтва якога плануе і надалей актыўна ўдзельнічаць у жыцці горада і падтрымліваць таленты Астравеччыны.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст и фото -  Марина Мацкевич