Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.11.2022

Торжественное празднование Дня работников сельского хозяйства в районе

У гэты дзень і падарункі, і падзякі, і віншаванні, і песні – усё было для іх, працаўнікоў аграпрамысловага камплексу раёна. Падчас урачыстасці звыш 120 чалавек былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню – пераможцы  традыцыйнага штогадовага сельскагаспадарчага спаборніцтва  сярод камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных установак, даярак малочна-таварных ферм і комплексаў, жывёлаводаў. Вызначылі на свяце і лепшых працаўнікоў у сваёй прафесіі. Старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін падвёў вынікі сельскагаспадарчага года і назваў пераможцаў спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Інтрыгі не атрымалася: які год запар першае месца заняў КСУП “Гудагай”, другое – КСУП “Гервяты”. Віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад Астравецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённага аб’яднання прафсаюзаў, арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” атрымалі пераможцы сельгасспаборніцтва і перадавікі аграпрамысловага комплексу Астравеччыны. Канцэртныя нумары ад лепшых калектываў і артыстаў раёна і вакальнай групы Смаргонскай пагранічнай групы сталі прыемным дапаўненнем да заслужаных узнагарод. АП