Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.08.2020

Три экипажа КСУП "Гудогай" намолотили по тысяче тонн зерна

Хлебаробы абмалацілі трэць занятых пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі плошчаў. Адразу тры камбайнерскіх экіпажы КСУП “Гудагай” запісалі на свой рахунак па тысячы тон збожжа. Згодна з працоўным спаборніцтвам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, пяць першых экіпажаў-тысячнікаў лічацца яго пераможцамі. Камбайнеры Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс Нагадаю, першымі ў раёне тысячу тон збожжа намалаціў гудагайскі тандэм  Грабоўскі-Ермаковіч . На днях да таварышаў далучыліся Віталь Мілэйша і Пётр Расамацкі, Андрэй Міхайлоўскі і Руслан Шпургіс, Сяргей Трусевіч і Сяргей Семянцоў, апошнім, да слова, першым у раёне сярод маладзёжных экіпажаў скарылася жаданая тысяча. – У пары на жніве працуем чацвёрты сезон , – расказаў камбайнер Сяргей Трусевіч.  – Прыемна, што сёлета мы адны з першых у раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Думаю, гэта не мяжа. Пастараемся дайсці да двух тысяч! Першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Сяргей Семянцоў і Сяргей Трусевіч Камбайнераў і Артура Высоцкага, які першым сярод маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа, з пераможным вынікам павіншавала галоўны спецыяліст райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Варковіч. Віншаванні ад БРСМ прымае вадзіцель Артур Высоцкі Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч, прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка камбайнерам-тысячнікам уручылі дыпломы, падарункі і сертыфікаты. Юрый Адула віншуе Віталя Мілэйшу і Пятра Расамацкага Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара Текст