Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.05.2020

В День труда лучшие механизаторы района получили подарки от профсоюза

Першамай – выхадны дзень, аднак толькі не для аграрыяў, якія дзень пры дні шчыруюць у полі. На Астравеччыне падыходзіць да завяршэння масавая яравая сяўба, а з ёй – і раённае спаборніцтва сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў, якое штогод ладзіць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У Дзень працы старшыня прафсаюза агрыряў Юрый Адула павіншаваў з перамогай лепшых аграрыяў раёна. Да слова, адразу тры механізатары з КСУП «Гервяты» ўвайшлі ў лік лепшых. – Па традыцыі спаборніцтвы сярод механізатараў праводзілі ў некалькіх намінацыях: сяўба збожжавых, падсеў траў, ворыва, культывацыя, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў і іншых,  – па дарозе на поле расказаў Юрый Аляксандравіч.  – Праўда, умовы спаборніцтва сёлета змяніліся: у конкурсе не ўдзельнічалі хлебаробы, якія адпрацавалі менш за тры дні. Пры падвядзенні вынікаў улічвалі аб’ём выкананых работ і працанормы, а таксама колькасць адпрацаваных дзён. Лепшыя механізатары раёна атрымалі Падзякі і падарункі ад прафсаюза райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу. Віншуючы іх, Юрый Адула выказаў спадзяванне на хуткую сустрэчу – на гэты раз ужо на корманарыхтоўцы. Пераможцы спаборніцтва ВОРЫВА Андрэй Махонька з КСУП «Гервяты» КУЛЬТЫВАЦЫЯ Валянцін Куркуль з КСУП «Міхалішкі» СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ Пётр Сяргей з КСУП «Гудагай» ПАДСЕЎ ТРАЎ Дзмітрый Янковіч з КСУП «Гервяты» ПАГРУЗКА АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ Віктар Гродзь з КСУП «Гервяты» УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ ЎГНАЕННЯЎ Генадзь Сліпіка з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ Баляслаў Ігнатовіч з КСУП «Варняны» Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич