Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.08.2020

В Островце открыли вторую очередь центральной районной клинической больницы

2020 год назаўсёды застанецца ў гісторыі развіцця сістэмы аховы здароўя Астравецкага раёна. У самым яго пачатку – 31 студзеня -- адкрылася першая чарга цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы – 1, 3 і 4 карпусы; напярэдадні дня медыкаў прыняло пацыёнтаў  інфекцыйнае аддзяленне ; у першыя дні жніўня будаўнікі падарылі астраўчанам яшчэ адзін аб’ект – адкрылася другая чарга бальніцы: 2-гі лячэбны корпус на 110 ложкаў, аддзяленне хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, паталагаанатамічнае аддзяленне і гаспадарчы блок.   Удзельнікамі ўрачыстасці, якая адбылася 8 жніўня, сталі медыцынскі персанал, астраўчане і госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, віцэ-прэзідэнт ІК АСЭ Віталь Палянін і многія іншыя. – Для Астраўца і ўсёй Гродзенскай вобласці гэта значная падзея. За апошнія гады тут узведзена шмат сучасных будынкаў. Але бальніца – гэта асаблівы аб’ект. Пяць гадоў будаўніцтва – пяць гадоў напружанай працы праекціроўшчыкаў, будаўнікоў, мантажнікаў і іншых працаўнікоў. І сёння мы бачым вынік, -- адзначыў   старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. – Сёння сюды прыязджае працаваць моладзь – і мясцовая ўлада стараецца не толькі забяспечыць яе працоўным месцам, але і стварыць годныя бытавыя ўмовы для жыцця. Гэта прыклад раённай клінікі. Дарэчы, сёння на Гродзеншчыне створаны чатыры апорныя клінікі – у Гродне, Лідзе, Ваўкавыску. Цяпер да іх далучылася яшчэ адна – у выніку якасным медыцынскім абслугоўваннем будзе ахоплена ўся тэрыторыя нашай вобласці. Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца аснашчана самым сучасным абсталяваннем, тут створаны добрыя ўмовы для работы персанала, установа забяспечвае работу не толькі міжраённых, але і міжрэгіянальных цэнтраў па аказанні дапамогі пацыентам. Сёння ў новай бальніцы адкрыта 16 аддзяленняў, з іх 8 міжраённых: неўралагічнае, траўматалагічнае, педыятрычнае, лапараскапічнай гінекалогіі, радзільнае – перынатальны цэнтр 2-га узроўню, інфекцыйнае, патагісталагічнае і цэнтр трансфузіалогіі; і 3 міжрэгіянальных: кардыялагічнае, цэнтр КТ МРТ, кабінет рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі. Удзячнасць усім, хто ўдзельнічаў у праекце, выказвалі выступаючыя на мерапрыемстве. Уладзімір Краўцоў шчыра прывітаў і падзякаваў карпарацыю Расатам, якая аказала падтрымку ў час барацьбы з каронавірусам – сродкамі індывідуальнай абароны і абсталяваннем і, канешне ж, за вялікі падарунак, што нядаўна атрымала бальніца, – даследчую лабараторыю, якая дапаможа больш эфектыўна змагацца з усімі інфекцыйнымі захворваннямі. І вось самы ўрачысты момант – ключ ад новага будынка галоўнаму ўрачу Уладзіміру Мажэйку перадаў генеральны дырэктар ААТ “Гроднапрамбуд” Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў, а запрошаныя госці перарэзалі чырвоную стужку, што і азнаменавала адкрыццё другой чаргі Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Дарэчы, яшчэ напярэдадні новыя аддзяленні прынялі пацыентаў – усе яны адзначылі створаныя тут цудоўныя ўмовы і добрыя адносіны медыцынскага персаналу. КАМПЕТЭНТНА Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: – У нашай краіне будуць развівацца міжраённыя і міжрэгіянальныя апорныя клінікі. Астравецкая – адна з такіх, якая будзе абслугоўваць насельніцтва Гродзенскай, Мінскай абласцей і адзін раён Віцебскай. Гэта клініка аснашчана не горш за сталічныя – ёсць КТ, МРТ, ангіограф, сучаснае абсталяванне для ультрагукавога абследавання, сучасны рэанімацыйны блок – што дазваляе аказваць дапамогу на самым высокім узроўні. ЛІЧБА: 885 чалавек  працуе ў Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы,  431 медыцынскі работнік  – у новым стацыянарным комплексе. 169 маладых спецыялістаў  прыехалі на працу ў Астравецкую ЦРКБ у 2019-2020 гг. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Елена Ярошевич Фото:  Елена Ярошевич