Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.05.2020

В Островце отметили юбилей Победы

75-ю гадавіну Вялікай Перамогі Астравеччына адзначыла святочным мітынгам каля помніка загінулым салдатам. І няхай быў ён нешматлюдным – у мерапрыемстве ўдзельнічалі толькі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі некаторых арганізацый і прадпрыемстваў, лідары раённых грамадскіх аб’яднанняў, – каля Вечнага агню было душэўна, велічна і святочна. З дзясятак астраўчан, якія, нягледзячы на пандэмію, вырашылі не парушаць традыцыі і прыйшлі пакланіцца тым, хто здабыў нам мірнае неба над галавой, выконваючы рэкамендацыі медыкаў, стаялі паводдаль. Але слёзы, якія блішчалі ў іх вачах гаварылі: мы – тут, мы – разам, мы памятаем і дзякуем. Многія з іх былі з кветкамі і партрэтамі сваіх загінулых у вайну родных… –  Кожны год ля помніка савецкім воінам і партызанам мы збіраемся, каб успомніць герояў Вялікай Айчыннай вайны, і гэты май не стаў выключэннем,  – сказаў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.  – 9 Мая не проста дзяржаўнае свята, гэты дзень важны для кожнага беларуса, таму што няма сярод нас сям’і, якой не закранула б вайна… Гэты дзень для нас – сімвал нацыянальнай гордасці і памяці. Ён – у сэрцы кожнага, хто разумее цану міру, хто вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Гісторыя і будучыня ўзаемазвязаны – і гэта адзначыў у выступленні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Віктар Свіла : – У апошнія дні вайны праявіліся ўсе здольнасці і характар беларускага народа, якія і сёння дапамагаюць нам будаваць самастойную, квітнеючую дзяржаву. Адной з асаблівасцей 9 Мая ў гэтым годзе з’яўляецца і тое, што напярэдадні была вызначана дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў – 9 жніўня. І менавіта сёння стартуе выбарчая кампанія. Гэта вельмі сімвалічна.   Віншаванні са святам Перамогі і цёплыя пажаданні ветэранам, удзельнікам вайны, якіх з кожным годам застаецца ўсё менш, а таксама ўсім жыхарам Астравеччыны ад імя моладзі выказала старшыня раённага ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Віялета Алексеявец. …Вялікай была Перамога, але і бязмернай стала яе цана для Беларусі – трэць сваіх сыноў і дачок страціла яна ў гады ваеннага ліхалецця. Мы гэта ведаем, памятаем і шануем! Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup .  Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Tекст и фото Ольги Хотянович