Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
04.09.2020

В Островце прошел пробег "За Беларусь!"

На ініцыятыву сектара спорту і турызму Астравецкага раённага выканаўчага камітэта паўдзельнічаць у велапрабегу «За Беларусь!» адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек: прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя і проста нераўнадушныя да лёсу краіны грамадзяне. Бліжэй да 17.30 побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам «Імпульс» пачало збірацца ўсё больш і больш людзей. Прысутных прывітаў намеснік старшыні райвыканкама  Павел Мілешка : – Спорт згуртоўвае, умацоўвае здароўе і дух, выпрацоўвае сілу волі. У нашай краіне, у тым ліку на Астравеччыне, актыўна развіваецца гэты накірунак – за апошнія гады ў горадзе з’явіліся фізкультурна-аздараўленчы і спартыўны комплексы, баскетбольная пляцоўка ля гімназіі… Інвестыруючы ў будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, мы ўкладваем у першую чаргу ў здароўе нашай нацыі. Дзякуй вам, астраўчане, за любоў да радзімы і актыўную грамадзянскую пазіцыю,  – сказаў намеснік старшыні райвыканкама. У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ веласіпедысты з дзяржаўнымі сцягамі ў руках далі старт акцыі «За Беларусь!». Зрабіўшы па горадзе сімвалічны круг – а гэта крыху больш за 8 кіламетраў, – удзельнікі велапрабегу завяршылі яго там, дзе і пачыналі, – ля СОКа «Імпульс». З першых вуснаў Іван Траянаў, намеснік камандзіра 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка:  – З нашага палка выказала жаданне паўдзельнічаць у велапрабегу 22 чалавекі. Мы падрымліваем абраны Прэзідэнтам курс – мы за стабільнасць і мірнае неба. Алена Макевіч і Аляксандра Жэсткова, ваеннаслужачыя  Алена: – У акцыях «За Беларусь» удзельнічаю не ўпершыню, разам з калегамі ездзілі ў Гродна. Хочацца, каб Беларусь і надалей заставался мірнай, светлай і прыгожай. Аляксандра: – Гэты велапрабег дае цудоўную магчымасць спалучыць фізічную нагрузку з праяўленнем унутранай пазіцыі: я – за Беларусь! Віктар Бажок, механік:  – За падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, сачу па тэлебачанні. Стараюся не прапускаць ніводнага выпуску беларускіх навін. Я хачу, каб у нашай краіне панавалі згода і ўзаемаразуменне. Для здароўя штодзень раблю гімнастыку, таму вырашыў паўдзельнічаць у велапрабегу. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Администратор сайта